боту гоняць пчолы. Мае пчолы работы ня гоняць. Груздава Паст. 5. Здабываць, выціскаць. Упярот с канапель гналі алей. Міратычы Карэл. Гналі масла. Янова Рас. ён гарэлку гоніць. Саланое Віл. 3 карчоў жэнуць тарпатыну. Мсцібава Ваўк. 6. безас. Выклікаць слёзы, катар, часты выдых, сліну (пры задышцы, катары, моташнасці i іншых недамаганнях). Ад пылу дух жане. Парэчча Гродз. Слёзы гоня i галава баліць. Гемзы Шальч. Як узяло гнаць слёзы. Граўжышкі Ашм. Нудзіць i сліну гоніць. Вялікія Баяры Шчуч. 3 носа гоня смаркачы. Быстрыца Астр. Сапляк гнала з носу. Гемзы Шальч. V Не гані бога ў лес, калі ў хату ўлес. Кураполле Паст. ГНАЮ'ВКТ мн. бат. Шампіньёны. У Пузавічах елі гнаювкі, а ў нас іх ніхто не бярэць. Едлавічы Брасл.; параўн. польск. gnojowka 'гнаявая жыжка'. ГНАЯ'НКІ I, ГНОЯ'НКІ мн. Тое ж, што i г н а юв к і. Гнаянкі — белыя грыбэ, знізу сінія, растуць, дзе гной. Малахоўцы Бар. Пуд осэнъ на поплаві пуд бором мнуого гноянок ростэ. Курашэва Чыж. ГНАЯ'НКМІ мн. Драбіны, бакавыя дошкі ў возе для вывазу гною. Палажы гнаяўкі, будзем гной вазщъ. Альба Нясв. ГНАЯ'РКТ толькі мн. Тое ж, што i г н а ё ў к i. Гнаяркі — калёсы такія вазіць гной. Старыя Смільгіні Воран, ГНАЯ'УКІ толькі мн. Тое ж, што i г н а я н к і IL Гнаяўкі на калёсы кладуць з бакоў. Глівін Барыс. ГНЕ'БІЦЬ гд. ГНЭ'БІЦЬ ГНЕ'ВАЦЦА незак. 1. Злавацца, крыўдзіцца. Дзіця гневаеццаў загневалася. Рыбчыну Віл. Учацялём скажу, што ты гневаесся. Альхоўцы Лях. Яна доўга не гневаецца. Вецярэвічы Пух. Я ня гневалася на іх. Лоск Валож. 2. Сварыцца. Гневался дужа за курэй. Валынцы В.-Дзв, ГНЕДА'К м. Гняды конь. Такі у яго гнедак добры. Грыкені Вільн. ГНЕ'ДЫ, ГНЕ'ДЫЙ, ГНЯДЫ' прым. Гняды. Коні бываюць разнай паўсці: каштан, гнеды, рабы, сівы. Магуны Паст. Гнеды — цёмна-чырвоны конь. Стральцы Гродз. Конь гнеды, не такі чорны. Быстрыца Астр. Гнедый конь. Малыя Аўцюкі Калінк. Гнеды конь. Грыкені Вільн. Цёмны конь— гняды. Жодзішкі Смарг. ГНЕЗДО' н. Логава, бярлог. Прынясі саломы на гнездо свіням. Саланое Віл. ГНЕ'МБІЦЬ незак. Шчыпаць. Рак гнембіць раплам. Малькуны Ігн.; параўн. літ. gnybti тж' (ЛТ, 172). *. ГНЕ'СЦІ незак. 1. Церці, расціраць. Будам гнесці ягады згнятом ягады i будам есці. Вецярэвічы Пух. 2. Біць. Даўней гняце вошы; я гняла. Пасека Ст.-Дар. ГНЕ'ЦІЦЦА незак. Мяцца. Сукенка гнеціцца будзе. Рыбчына Віл.; параўн. польск. gnieść 'мяць, камячыць
Дадатковыя словы
гнаювкт, гнаянкмі, гнаяркт, гнаяукі, гнебіць, гневацца, гноянкі, гнэбіць
5 👁