Старонка 439
◀ / 513 ▶
ГАШТАЎКА ж. Тое ж, што і гашта. Гаштаўка бела-ружаватым квітніць. Гаштаўка пладавітая: я рву, рву, а яна расцець. Ёдлавічы Брасл. ГАШТВА ж. Тое ж, што і гашта. Гаштва пучком квітніць, разнацветная гародная. Рагулішкі Даўг. ГБАЛЫ толькі мн. Прыстасаванне, пры дапамозе якога гнуць палазы. Палазы капалі, даўней ні было гбалаў. Мярэцкія Глыб. ГБАЦЦА незак. Гнуцца. Гбайся каля кароў штодзень! Саланое Віл. ГБАЦЬ незак. Тое ж, што і гнуць. Палазы гбалі. Саланое Віл., Мярэцкія Глыб. Нагінаць. Буваіць, выспіюць арэхі, гбаеш арэшыну, шчыпіш арэхі ў мяшок, у сумку. Валынцы В.-Дзв. ГВАЗДЗЁ гл. ГВОЗДЗЯ ГВАЗДЗІЦЬ незак. перан. Біць, паліць (пра перуны, маланку). Юры — масціць, а Мікола — гваздзіць. Ухвала Круп. ГВАЗНУЦЦА зак. экспр. Уваліцца, грымнуцца. Я гвазнулася ў глыбокі склеп. Гемзы Шальч. ГВАЛТ м. Пагрозлівы загад, прымус. «На гвалт малы, стары выходзь!» — так выганялі ў час паншчыны на работу. Граўжышкі Ашм. Закрычаць гвалту — крыкам крычаць. Закрычаў гвалту. Ракаўскія Швянч.; параўн. ням. Gewalt 'улада, насілле'. ГВАЛТАВАЦЬ незак. Моцна крычаць. Яна гвалтуіць там. Кураполле Паст. ГВАЛТОМ прысл. Прымусова, гвалтам. Гвалтом перла дзіця ў хату. Жылі Іўеў. ГВАЛТОЎНЫ прым. Праліўны. Гвалтоўны дош паломіць агурке. Гемзы Шальч. ГВАРДЗІЯ ж. Гвардыя. Я служыў у гвардзіі. Гемзы Шальч. ГВЁЗДАЧКІ мн. памянш. Зорачкі. Гвёздачкі сіяяць сёлета. Магуны Паст.; параўн. руск. звездочки 'тж'. ГВІЖЭЦЬ гл. ГІЖЭЦЬ ГВІНА ж. Баравое месца, пакрытае сухой ігліцай. Грыбэ растуць, дзе гвіна. Кіралі Шчуч. ГВІНТ м. Вінт. На гвінт сціскалі шчэблы, каб не выпадалі. Мсцібава Ваўк. ГВОЗД, ГОЗДЗЬ м. Цвік. Прыбіў гвозд. Пасека Ст.-Дар. Гоздзі буду забіваць у сцяну. Мсцібава Ваўк. Острокола можна гоздзём прыбіті. Курашэва Чыж.; параўн. руск. гвоздь 'тж'. ГВОЗДЗЯ, ГВАЗДЗЁ зб. н. Цвікі. Даўней усе гвоздзя каваныя былі. Ахрэмаўцы Брасл. Гвоздзя набяру, трэба гвоздзя перці з горада. Рудня Астравітая Чэрв. Гвоздзя панабіваў, а цяпер лупіць іх. Вязынка Маладз. Ржавае гваздзё прынёс. Азяраны Раг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶