ГВО'ЗНЩА ж. Скрынка для цвікоў. У гвозніцы гваздзё ляжыць. Азяраны Раг. ГВЭТНЯ яс. Багна. Гвэгня — грась на балоце, туды не ўлезіш, ой, якая гвэгня. Рыбчына Віл. ГВЯТАЦЬ незак., экспр. Гаварыць недарэчнае, звягаць. Мы сядзім, гвягаем. Магуны Паст. Што ты гвягаеш ні тоя ні сёя. Ахрэмаўцы Брасл. ГВЯ'ЗДА, ГВЯ'ЗДЫ мн. Зоркі. Гвязда пераляталі. Быстрыца Астр. Гвязды дзісь мігочуць, аж скачуць на марос. Граўжышкі Ашм. Ачысцілася неба, гвязды аш скачуць, мусіць, на марос або на пагоду. Гемзы Шальч. На небя гвязды. Стральцы Гродз., Ністанішкі Смарг.; параўн. польск. gwiazda зара', gwiazdka зорачка'. ГВЯЗДЗГСТЫ прым. Зорны. Такое гвяздзістае неба. Жылі Іўеў. ГДЗЕ прысл. 1. Дзе. Гдзе на футары, то путалі кароў. Ахрэмаўцы Брасл. Гдзе яны? Чычалі, Талейкі Швянч. Траілі, дзе дзярно, гдзе пырнік. Відаўцішкі Вільн. 2. Куды. Гдзе ты пойдзеш? Гемзы Шальч. Гдзе ты ідзеш? Чычалі Швянч. 3. часц. Ж, ці. Яна гдзе маложа мяне. Ахрэмаўцы Брасл. Гдзе ж ён уміраць будзіць — ён будзіць сто гадоў жыць. Caланое Віл.; параўн. польск. gdzie 'дзе, куды', руск. где дзе'. ГЕ прысл. Так, гэтак. Hi ге высмажваецца на пліце, як у печы. Дзяніскавічы Ганц. , ГЕ'БНУЦЬ зак. экспр. Загінуць. Узялі на вайну, там ён гебнуў. Бех цераз рэчку ды там i гебнуў. Альхоўцы Лях.; naраўн. літ. geibti 'абміраць, паміраць', geibełi 'траціць прытомнасць, млець'. ГЕТА I ж. Парода гусей. У гегі на галаве гуглы такія. Данілавічы Дзярж.; параўн. літ. gegalas нырок', gege зязюлька'. ГЕТА II ж. Крэмень. Крэсіво аб гегу церлі. Пацаўшчына Дзятл., Вострава Маст.; параўн. літ. degas Талавешка*, дыял. dege 'прыстасаванне, якім падкурвалі пчол'. ГЕТНІ мн. рыб. 1. Рыбалоўная снасць, драўляная аснова ў выглядзе палазоў. Гегні — такія сані с сеткай, што рыбу лапаюц, вродзе бродня. Рабілі гегні з бярозы ці з вярбы выгнутыя} як палазы. Мы лапалі гегнямі удвох, пацягнеш гегні — i кашолку карасёў набярэш. Парэчча Гродз. Гегні ў бродні, рабілі гегні з выкапанага дзерава c коранём. Гегні прывязаны на канцах бродня. Кураполле Паст. Гегні, як дуги два рыбаловы за крыля цягнуць, a трэці пры карме, гегні разнімаюцца, i рыба заходзіць. Ахрэмаўцы Брасл., Рыбчына Віл., Магуны Паст. Гегні — рыбу лавіць, палазы загнуты, с тылу торба с прадзяных нітак. Стральцы Гродз. Тегніў— палкі пры сетцы, як палазы. Старыя Трокі Трак. 2. Рэзгіны. Сено насілі гегнямі, лукі гнулі i сетка з шнюрка была. Мсцібава Ваўк
Дадатковыя словы
гвознща, гебнуць
6 👁