Старонка 42
/ 513
АБРУБОК м. Невялікі ўчастак сенажаці. Абрубок каля лесу. Рудня Астравітая Чэрв. АБРУС м. Настольнік. Абрус і настольнік — адно і тое ж. Кемялішкі Астр. Ткалі абрусы, па ільне патыкалі чурнухамі. Мярэцкія Глыб.; гл. ДАБМ, карта № 325. АБРУСАК м. Тое ж, што і а б р у с. Абрускі ткалі ў восем нічальніцаў. Альхоўка Навагр. Абрускі ў дэсэнь ткалі. Мсцібава Ваўк. АБРУЦЬ гл. АБРОЦЬ АБРУЧ, БРУЧ, ГАБРУЧ м. 1. Абруч драўляны або жалезны, які насаджваецца на кадушку і іншы посуд. Пашукайце абруч, які сам пэнкшы на дзяжы. Быстрыца Астр. Бруча нажане на бочку. Хатынічы Ганц. 2. Драўляны вобад у рыбалавецкіх прыладах. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. 3. Дужкі ў кошыку. Абруч ручны і абруч бакавы ў кашы. Рудня Астравітая Чэрв. У кошыку абручы. Чычалі Швянч. Габручэ рабілі з гарэшыны. Стральцы Гродз. 4. Гайка ў коле. Абруч набіваецца на калотку каляса. Дзяніскавічы Ганц. АБРУЧОЎНІК м. Каляснік. Абручоўнік абады на калёсы рабіў. Мачаск Бярэз. АБРУЧЫК м. памянш. Вобад у калысцы. Так рабілі калыску: абручык палатном апшывалі. Жылі Іўеў. АБРЫВІСТЫ прым. Круты, стромы. Берагі абрывістыя. Ністанішкі Смарг. Абрывісты берах. Малахоўцы Бар., Чычалі Швянч. Найбольш, кажуць, гара абрывіста. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. руск. обрывистый 'тж'. АБРЫДЖАЦЦА незак. Грэбаваць, брыдзіцца. Пашоў сам, падаіў карову і не абрыджаўся. Граўжышкі Ашм. АБРЫДЗІЦЦА зак. Згідзіцца, пагрэбаваць. Нешта я абрыдзілася, што з яго за смак. Быстрыца Астр. АБРЫДНУЦЬ зак. Надакучыць, апрыкраць, абрыдзець. Абрыдла ехаць. Крынкі Крын. АБРЫЗГАНЫ прым. Абабіты, абарваны. Абрызганы падол у спадніцы, знасіўся, абмахрыўся. Лісна В.-Дзв. АБРЫЗГАЦЦА зак. 1. Тое ж, што і а б а б і ц ц а 2. Твая абрызгалася спадніца, брызгулі вісяць. Старыя Смільгіні Воран. Абрызгалася падолка, быта карункі вісяць. Ахрэмаўцы Брасл. Падолак абрызгаўся. Мсцібава Ваўк. Абрызгаліся падолкі. Старыя Трокі Трак. Абрубіць нада, твая спадніца абрызгалася. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. apibrìgzti 'тж' (ЛТ, 164). 2. Апырскацца. Абрызгаўся ўвесь ты вадою. Чычалі Швянч. АБРЫЗГАЦЬ зак. Запэцкаць. Абрызгаў ганавіцы калам. Номікі Бабіц. АБРЫЗГЛЫ, АБРЫЗЛЫ, АБРЫСКЛЫ, БРЫЗГЛЫ, БРЫЗЛЫ прым. Кіславаты, абрызглы (пра малако). Мала-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁
/ 513