Старонка 40
/ 513
вагр. Абоя старыя. Ністанішкі Смарг. У школу ходзяць абоя. Лісна В.-Дзв. АБРАБАТЫВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Ён доскі абрабатываў хату шаляваць. Ахрэмаўцы Брасл. АБРАБІЦЦА зак. Запэцкацца. Стары абробіцца — трэба яго прыбраць. Саланое Віл. Фартух злажу [прыпну], то не абраблюся. Кіралі Шчуч. АБРАДЗІЦЦА, ОБРОДЫТЫСЬ зак. Нарадзіць. Я не чула, што Шура абрадзілася. Вецярэвічы Пух. Маня обродылась, хлопця прывыла. Сіманавічы Драг. АБРАЗАЦЬ незак. 1. Чысціць. Абразаюць лупінку з бульбы. Лісна В.-Дзв. Маладую бульбу скрабуць, старую — абразаюць. Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. Зразаць галоўкі з трасты льну. Некалі ляны абразалі, былі такія нажы на чатырох нагах, клалі сноп к сабе вярхом і абразалі. Кураполле Паст. 3. Зразаць парасткі. Атожылі абразаюць з бакой. Чычалі Швянч. 4. Змяншаць плошчу. Ці будуць яму гарод абразаць? Лісна В.-Дзв. АБРАЗНЫ прым. Абрэзаны. Дыля — абразная балька. Індра Красл. АБРАКАЦЦА незак. царк. Ахвяравацца, прыносіць у дар што-н. Абракаецца хто, той нясе палатно ці воўну ў царкву. Семежава Кап. Бывала, абракаліся і насілі ў царкву масла, сыр, воўну, кужаль, грошы. Яна чым-та абракалася, бывала, кружка цэрквы паўзе на каленцах. Азяраны Раг. АБРАКНУЦЬ, АБРЫКНУЦЬ зак. Зрабіцца кіславатым, абрызгнуць. Малако абракло: ні кіслаё ні слаткоё. Масілавічы Сл. Ранішня абрыкла малако. Паляцкішкі Воран. АБРАС м. 1. царк. Ікона. Абрас звалі даўна, а цяпер — ікона. Саланое Віл. Рушнікі вешалі на абрас у праваслаўных. Старыя Трокі Трак. Завешавалі абразы. Паляцкішкі Воран. На абрас ручнік вешалі. Альхоўка Навагр. Абразэ вешаюць на покуці. Крынкі Крын. 2. Карціна. Страшны быў абрас. Абрас у майго дзеда быў. Лайпушкі Ігн. АБРАСТАЦЬ незак. Зарастаць расліннасцю. Абрастае мохам камень, дрэва. Дварчаны Паст. ∇ На месця і камянь абрастая. Бакшты Іўеў. АБРАТ м. Адгон (малака). Малако пярагналі — гэто абрат. Ракаўскія Швянч. АБРАТНА прысл. 1. Зноў. Я ўвідзеў жысь абратна. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Назад. Гэта было два гады таму абратна. Масішкі Красл. АБРАЦЬ зак. Сабраць, выбраць. Гэта ваша дзела гуркі абраць. Ністанішкі Смарг. Ужо пчолы абралі мёт. Кураполле Паст. АБРОДА м. і ж. Урода, вырадак. Па шэсць пальцаў на руцэ, такія аброды былі. Быстрыца Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
/ 513