Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
захварэя, то шукая сям'і першай, кап прытуліцца дзе. Мсцібава Ваўк. АБНГЖЫЦЦЯ зак. Знізіцца (пра ціск). Папіу лупіны, i абніжылася даўлення. Кіралі Шчуч. АБНГЗІЦЦА зак. Знізіцца. Абнізілася неба, праліўны дождж ідзець. Мішневічы Шум. АБНІХА'ІЦЦА зак. Апусціцца, стаць неахайным. Я цяпер абніхаілася, не гляжу сябе. Бываіць, абніхаіцца чалавек, ён не глядзщъ, што ходзіць гразны, абарваны. Кураполле Паст. АБНІШЧАТДЬ зак. Схуднець, змарнець. Ня есць нічога, абнішчала, нешта ніздарова. Мярэцкія Глыб. АБНО'ШКА ж. Камочкі пылку, што нясуць пчолы на лапках. Абношку з лазы бяруць. Валынцы В.-Дзв. Пчала абношку носіць на нагах. Данілавічы Дзярж. Пчолы з абношкай ляцяць. Крупіца Мін. Абношку нясе пчала. Рудня Астравітая Чэрв. Абношка дзелаць соты. Азяраны Раг. АБНО'ШКІ мн. Кароткая недабраякасная воўна. Як nepaбіраюць воўну, то абношкі выкідаюць вон. Жылі Іўеў. АБНЯДУ'ЖЫЦЬ зак. Страціць сілы. Абнядужыў ён, яму гадоў дзевяноста. Крупіца Мін. АБНЯ'ЦЬ зак. Заглушьіць, зарасці. Бульба зарасла, трава яе абняла. Кураполле Паст. АБО'ДЗВЕ гл. АБЕ'ДЗВІ АБО'ДНІК м. Каляснік. Абоднік калёсы рабіў. Мачаск Бярэз. АБОФА I ж. Кароўнік. У пана была абора, дзе каровы стаялі. Вецярэвічы Пух. Пярун ударыў у абору, пагарэлі каровы. Валынды В.-Дзв. Абора, дзе быдла становіцца. Малькуны Ігн. АБОФА II ж., АБО'РЫ мн. Вяровачка для лапцей. Даўней казалі: «Падвяжы абору, а то цягнецца». Жылі Іўеў. Аборы вілі, a былі i тканыя аборы. Рудня Астравітая Чэрв. Абора ў лапцях. Грыкені Вільн. АБО'РАВАЦЬ незак. Абворваць. Будзем бульбу абораваць. Рыбчына Віл. АБО'РАЦЬ незак. Toe ж, што і а б о р а в а ц ь. Будуць абораць бульбу. Мачаск Бярэз. Абораям бульбу. Старыя Трокі Трак. АБОФНІК м. Плужок для абворвання бульбы. Магуны Паст. АБОФСЫ мн. Аборы. У пасталы ca скуры зацягвалі аборсы ў дзіркі. Стральцы Гродз. Аборсы ў пасталах. Каменка Стара Сакол. АБОФЫНКА ж. памянш. Кароткая вяровачка. Дай мне аборынку, завяжу карзінку. Індра Красл. АБО'Т гл. ВОФАТ АБО'Я ліч. Абодва. Абоя начавалі ў нас. Альхоўка На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзві, абнядужыць, абняць, абодзве, абот, сямі
16 👁
 ◀  / 513  ▶