Старонка 386
◀ / 513 ▶
ВЯДЗЁРНІК м. Чыгун аб'ёмам у адно вядро. Даўней крупені навараць вядзёрнік. Лісна В.-Дзв. ВЯДЗМЕДЗІЦА ж. астр. Вялікая Мядзведзіца. Па Вядзмедзіцы мы зойдзям дадому. Бакшты Іўеў. ВЯДЗМЕЦЬ, ВЯДЗМЕДЗЬ м. Мядзведзь. Вядзмець тут хадзіў. Рудня Астравітая Чэрв. Ні за намі вадзілі вядзмедзя. Тады лясы былі, відзмядзі хадзілі. Саланое Віл. ВЯДЗМЕЦЬ м. кулін. Бабка. Надзяром бульбы, спячэм сала, зальецца ў міску ці саган — і гэта вядзмець, а цяпер — драная каша. Саланое Віл. ВЯДЗЬМАК м. міф. Чараўнік. Цяпер і вядзьмакоў німа. Гаварылі даўно: «Вядзьмак заламіў — нешта плоха будзя». Вязынка Маладз. Вядзьмак гэты табе ўсё падробіць, што захоча. Глівін Барыс. Вядзьмак — чарадзей. Рудня Астравітая Чэрв. Вядзьмак падрабіў. Лапічы Асіп. Вядзьмак тут быў. Дзяніскавічы Ганц. ВЯДЗЬМАР, ВЯДЗЬМЯР м. міф. Тое ж, што і вядзьмак. Вядзьмар быў чорны, ён зробіць, што будзя чалавек хварэць, а дасць зелля — і ачуняе. Альхоўцы Лях. Вядзьмар — махляр. Альхоўка Навагр. Вядзьмяр мох зрабіць і адрабіць. Вядзьмяр заламку мох зрабіць. Малахоўцы Бар. ВЯДЗЬМАРКА ж. міф. Чараўніца. Вядзьмарка калдавала. Альхоўка Навагр. На яе кажуць, што яна вядзьмарка нека. Навасёлкі Свісл. ВЯДЗЬМАЧКА ж. міф. Тое ж, што і вядзьмарка. Вядзьмачка была. Лапічы Асіп. ВЯДРАНЕЦ м. заал. Божая кароўка. ▽ Вядранец-вядранец, у каторым боку мой маладзец? Вялікія Баяры Шчуч. ВЯДРО н. Вядро. Вядро працякая. Рыбчына Віл. У вядрох вада стаіць. Кемялішкі Астр. Карова дзве вядрэ цёплай вады выпіла. Мсцібава Ваўк. Па дзве вядрэ малака прыносіла. Вецярэвічы Пух. ВЯДРОНКА ж. заал. Тое ж, што і вядранец. ▽ Вядронка-вядронка, скажы-скажы, у каторым боку мая жонка? Вялікія Баяры Шчуч. ВЯДРОНЫ прым. Буйны. Яблыкі будуць вядроныя. Вішні вядроныя. Старое Сяло Зэльв. Гарэхі былі вядроныя. Альхоўка Навагр. А ягады сёлета такія вядроныя-вядроныя. Котчына Маст. ВЯДЭРКО гл. ВЯДЗЕРКА ВЯЖАЦІНЫ мн. Жэрдкі, да якіх прымацоўваюцца планкі ў драбінах воза. Трэба схадзіць у лес і вырубаць жэрткі — зрабіць вяжаціны для драбін воза. Дзве вяжаціны: верхняя і сподняя. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. vežečios 'драбіны'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 513 ▶