ВЯЗ, вяс м., вязь ж., ВЯЗЫ, ВЯЗЭ, ВЯЗІ мн. Вяз у санях. Ёсць вязы такія. Вяс захілаваецца кругом капыла. Чычалі Швянч. Вязэ саядзяняюць палазэ. Малахоўцы Бар. Як дзеці важыняліся, то вязь парвалася. Перавознікі Астр. Вязі звязваюць капылы. Быстрыца Астр. Вязь трэба ў санках, кап іх сеязаць. Шумск Вільн.
ВЯЗАНКА ж. 1. Вялікі сноп льняной трасты. Вязанка лёну. Семежава Кап. Лён слалі, а тады сабіралі ў вязянкі, ставілі ў кучкі або пат страху. Альхоўцы Лях. 2. Ахапак сена. Рыбчына Віл. 3. Нізка рыбы. Налавіў і панёс вялікую вязанку рыбы. Гемзы Шальч.
ВЯЗАЦЬ, ВІЗАЦЬ, ВЯЗАТЫ незак. 1. Звязваць сноп. Снапы вязалі. Відаўцішкі Вільн. Лён у снапок вязалі. Грыкені Вільн. В'яжут снопэ. Дзмітравічы Кам. 2. Плесці цыбулю. Сучыш ніткі і цыбулю вяжыш. Кураполле Паст. 3. Вязаць шыдэлкам. Візала я кружава і ўсё рабіла. Саланое Віл. ◊ Ціпы в'язаты — сварыцца. Вжэ сьвёкрів з нывісткыю на дворі ціпы в'яжуть. Сіманавічы Драг.
ВЯЗЕЛЬ м. бат. Дзяцеліна. У траве зелячко расце, называецца вязель, бы сцелецца і цвіце беленькім, дробныя лісточкі і паміж землю расцілаецца. Дзяніскавічы Ганц. Вязель медовы красны і белы, у каждай трубке мёд. Малыя Аўцюкі Калінк.
ВЯЗІ гл. ВЯЗ.
ВЯЗІНА ж. бат. Вяз. Вязіну ветрам паламала. Пацаўшчына Дзятл.
ВЯЗКА, ВЯСКА ж. 1. Перавясла. Вяскай вязалі сноп. Нада скруціць вяску. Рагулішкі Даўг. Круцілі вяскі с саломы ці жыта і вязалі снапы. Едлавічы Брасл. 2. Вязанка. Вялікую вяску звязаў саломы. Гемзы Шальч. Прынёс вяску сена кароеі. Мярэцкія Глыб. 3. Ашыйнік. З матэрыялу вяскі накладалі на шэю карове, кап не ўкралі. Баложы Даўг. 4. Мера валакна. Дваццаць жмень лёну чыстага — вязка. Азяраны Раг. Сто жменяў — вяска лёну. Старыя Смільгіні Воран. Гарсці лёну павязалі ў вяскі, шмат вяскаў. Грыкені Вільн. Вяска лёну — дваццаць пяць скруткаў. Гемзы Шальч. Вяска калапень. Мярэцкія Глыб. 5. Нізка рыбы. На борачку вязалі рыбу — вязка рыбы. Малыя Аўцюкі Калінк. 6. Вясло лыка, лазы. На лычыну наніжа вяртушак — вяска палучаецца. Малахоўцы Бар.
ВЯЗЛЫ прым. Мяккі. Ёсць баранкі не крухавыя, а вязлыя. Кураполле Паст.
ВЯЗНІК м. Зараснік вязу. Такі густы вязнік. Рыбчына Віл.
ВЯЗНІКІ мн. Перакладзіна ў санях, вяз. Вязнікі трэба сагнуць, бо паламаліся. Жыдзевічы Іўеў.
ВЯЗНУЦЬ незак. Загразаць. Вязнуць ногі ў гразі, аш цяшка ісці. Саланое Віл.
123 👁