Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
ВЯДЗЁРНІК м. Чыгун аб'ёмам у адно вядро. Даўней крупені навараць вядзёрнік. Лісна В.-Дзв. ВЯДЗМЕ'ДЗІЦА ж. астр. Вялікая Мядзведзіца. Па Вядзмедзіцы мы зойдзям дадому. Бакшты Іўеў. ВЯДЗМЕ'ЦЬ I, ВЯДЗМЕ'ДЗЬ м. Мядзведзь. Вядзмець тут хадзіў. Рудня Астравітая Чэрв. Hi за намі вадзілі вядзмедзя. Тады лясы былі, еідзмядзі хадзілі. Саланое Віл. ВЯДЗМЕ'ЦЬ II м. кулін. Бабка. Надзяром бульбы, спячэм сала, зальецца ў міску ці саган — i гэта вядзмець, a цяпер — драная каша. Саланое Віл. ВЯДЗЬМА'К м. міф. Чараўнік. Цяпер i вядзьмакоў німаў Гаварылі даўно: «Вядзьмак заламіў — нешта плоха будзя». Вязынка Маладз. Вядзьмак гэты табе ўсё падробіць, што захоча. Глівін Барыс. Вядзьмак— чарадзей. Рудня Астравітая Чэрв. Вядзьмак падрабіў. Лапічы Асіп. Вядзьмак тут быў.. Дзяніскавічы Ганц. ВЯДЗЬМАФ, ВЯДЗЬМЯ'Р м. міф. Toe ж, што i в я д з ь мак. Вядзьмар быў чорны, ён зробіць, што будзя чалаеек хварэць, a дасць зелля — i ачуняе. Альхоўцы Лях. Вядзьмар— махляр. Альхоўка Навагр. Вядзьмяр мох зрабіць i адрабіць.. Вядзьмяр заламку мох зрабіць. Малахоўцы Бар. ВЯДЗЬМА'РКА ж. міф. Чараўніца. Вядзьмарка калдавала. Альхоўка Навагр. На яе кажуць, што яна вядзьмарка нека. Навасёлкі Свісл. ВЯДЗЬМА'ЧКА ж. міф. Toe ж, што i в я д з ь м а р к а. Вядзьмачка была. Лапічы Асіп. ВЯДРАНЕ'Ц м. заал. Божая кароўка. V Вядранец-вядранец, у каторым боку мой маладзец? Вялікія Баяры Шчуч. ВЯДРО' н. Вядро. Вядро працякая. Рыбчына Віл. У вядрох вада стаіць. Кемялішкі Астр. Карова дзве вядрэ цёплай вады выпіла. Мсцібава Ваўк. Па дзве вядрэ малака прыносіла. Вецярэвічы Пух. ВЯДРСУНКА ж. заал. Toe ж, што i в я д p a н ё u;.V Вядронка-вядронка, скажы-скажы, у каторым боку мая жонка? Вялікія Баяры Шчуч. ВЯДРО'НЫ прым. Буйны. Яблыкі будуць вядроныя. Вішні вядроныя. Старое Сяло Зэльв. Гарэхі былі вядроныя. Альхоўка Навагр. А ягады сё лет а такія вядроныя-вядроныя. Котчына Мает. ВЯДЭ'РКО ал. ВЯДЗЕ'РКА ВЯЖА'ЩНЫ мн. Жэрдкі, да якіх прымацоўваюцца планкі ў драбінах воза. Трэба схадзіць у лес i вырубаць жэрткі — зрабіць вяжаціны для драбін воза. Дзве вяжаціны: верхняя i сподняя. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. vezečios драбіны'. 25. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёмам, вядзерка, вядзмедзь, вядзмедзіца, вядэрко, вяжащны
15 👁
 ◀  / 513  ▶