ВЭРХОВУОДКА ж. Верхавая вада. В колодэць вэрховуодка набіегла по дошчові. Курашэва Чыж.
ВЭРЭТЭЯ гл. ВЕРАЦЯЯ
ВЭСАЛА, ВЯСОЛА прысл. Весела. У нас было дванасця чалавек, і як было вэсала. Крэва Смарг. Ну і вясола было на вечарушках! Ракаўскія Швянч.
ВЭСІЕЛЬНІК м. Удзельнік вяселля. Всіе вэсіельнікі ўжэ поросходілісе додому, а вуон шчэ остався. Курашэва Чыж.
ВЭСЭЛУХА ж. Вясёлка. Вэсэлуха на нэбі. Смаляніца Пруж.
ВЭСЭЛЬЕ гл. ВЯСЕЛЛЯ
ВЭЧАТІ незак. Невыразна выкрыкваць. Упівсе, як свіня, лежыт і вэчыт. Курашэва Чыж.
ВЭЧУР м. Вечар. Вэчур прышов, а ёго шчэ нэма. Курашэва Чыж.
ВЭЧУРКІ толькі мн. Тое ж, што і вечарына II. Зімою хлопці і дівчынята ідут на вэчуркі. Курашэва Чыж.
В'ЮГА ж. Завея, завіруха. В'юга знялася тут, як палезлі ў пячары. Старыя Трокі Трак. Такая в'юга, што собакі на двуор нэ выжэнэш. Курашэва Чыж.; параўн. руск. вьюга 'тж'.
В'ЮН гл. ВІЮН
ВЮРКІ мн. Трэскі. Вюркі — як сячэш сякерай. Каўняны Гродз.
В'ЮТНО прысл. Утульна. У вас у хаті так в'ютно. Курашэва Чыж.; параўн. руск. уютно 'тж'.
В'ЮШКА ж. Тое ж, што і вэртёха. В'юшка — чатыры палачкі, на яе навіваюць ніткі. Індра Красл.
ВЯГАЛ, ВЯГУЛ, ВЯГЯЛ м., ВЯГАЛА, ВЯГЕЛА, ВЯГЯЛА ж. заал. Мянтуз. У нас называюць вягал і вягул. Вягулы без лускі, пахожы на вугра, яны ў норах, пад каменнямі, галава на лягушку пахожа, печань шырокая, кожа знімаецца. Мярэцкія Глыб. Вягал зімою нарастуіць і лезіць у нараты. Вягялы мяхкія, скабы тонкія, ні каслівая рыба. У вягяла печань вялікі. Вягала глаткая, як піскун. Вягела — гэта налім. Кураполле Паст. Вягялы, у іх галава, як у жабы. Груздава Паст. У вягелы галава таўстая, харошая рыба. Ракаўскія Швянч. Вягялы на азярах. Малькуны Ігн. Мянтус у нас называецца вягяла. Магуны Паст.; параўн. літ. vėgėlė 'тж' (ЛТ, 172).
ВЯГАЛКА ж. памянш. да вягал. Вягалка — у яе галава велікаватая. Кураполле Паст.
ВЯГАЦЬ незак. Ванітаваць. Ён вягаіць і вягаіць, як ездзіць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. viáukčioti, vegsėti 'тж'.
ВЯДЗЕРКА, ВЯДЗЁРКА, ВЯДЭРКА н. памянш. да вядро. Вядзерка цячэ. Парэчча Гродз. Вядзёрка было ягат, зварыла пяць літраў. Лісна В.-Дзв. Яна лэп гэта вядзёрка. Саланое Віл. Пайду па вядэрка, трэба попел выбраць. Гемзы Шальч.; параўн. польск. wiaderko 'тж'.
80 👁