сягоня нет аблакоў. Аблакі ходзюць па небе. Ахрэмаўцы Брасл. Такая аблока ўзышла. Кураполле Паст. Аблокі ходзяць па небе. Жодзішкі Смарг. Аблокі на небя. Старыя Трокі Трак. Аблокі ідуць ужо на небя. Ракаўскія Швянч.
АБЛОХ м. Аблога. Тады паслалі лён на аблох, на аблозя ляжыць. Старыя Смільгіні Воран.
АБЛУДА, ОБЛУДА м. і ж. зневаж. Валацуга. Аблуда ты такая! Граўжышкі Ашм. Облудо, дэ ты лазыш? Сіманавічы Драг.
АБЛУК м. Кашэль у возе. Ліпавую кару здзяруць і сшываюць — гэта аблук, яго закладалі на цялегу. Ухвала Круп. Аблук з ліпы і лазы плёўся. Глівін Барыс.
АБЛУНЕЦЬ зак. Зрабіцца ненармальным. І разумны чалавек аблунеіць, калі будуць на яго казаць, што ён ніякі. Куры бес пітуха аблунелі. Кураполле Паст.
АБЛУПІЦЬ зак. 1. Зняць скуру. Трэба аблупіць авечку: на бэльку павесіць і цягнуць. Кіралі Шчуч. Аблупіў цялёнка і мяса пасек. Саланое Віл. Авечку, краля [труса], карову аблупіць. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Абчысціць ад лупін. Аблупі вараную бульбу. Ракаўскія Швянч.
АБЛУЦТВА н. Бязглуздзіца. Пляцець аблуцтва якоя, а добрага не скажыць. Валынцы В.-Дзв.
АБЛЮБАВАЦЬ, АБЛЮБІЦЬ зак. Упадабаць, выбраць. Аблюбавалі пчолы судно і пасяліліся. Кураполле Паст. Аблюбілі пчолы сабе судно, і прыляцей рой. Валынцы В.-Дзв.
АБЛЯКІ гл. АБІЯКІ
АБМАЛОЦІНЫ толькі мн. абрад. Свята з выпадку заканчэння малацьбы. Абмалоціны будуць, кончылі малаціць. Магуны Паст.
АБМАН м. Падман. Ён без абмана не жывець. Ахрэмаўцы Брасл.
АБМАНУЦЬ зак. 1. Схлусіць. Я там не стаяла, не абману. Старыя Смільгіні Воран. Абманеш — праверуць. Кураполле Паст. 2. Ашукаць. Не абманеш дзяцей. Крэва Смарг. Абмоня яе хто! Ухвала Круп.
АБМАРАЖАВАЦЬ незак. Абмарожваць. Парцізаны ногі абмаражавалі, хваціла ім. Валынцы В.-Дзв.
АБМАРАЦЬ зак. Запэцкаць. ∇ Ён што робіць — моду маіць, у тое рукі абмараіць. Кураполле Паст.
АБМАРКОЦІЦЬ зак. Задрамаць. Я чыста абмаркоціла, не чую, што вы гаворыце. Кіралі Шчуч.
АБМАРЫЦЬ зак. Змарыць. Сон абмарыў. Жодзішкі, Крэва Смарг. Калі абмарыць мяне сон, то мушу паляжаць. Дакудава Лід.
АБМАТАЦЬ зак. Абкідаць. Пятліцу абматай у штанах. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. apmėtyti 'тж'.
92 👁