Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
трэпы, a мужыкі насілі абіякі. Дакудава Лід. Аблякі з дзерава доўга носяцца. Вострава Маст. АБКГДАЦЬ, АПКГДА'ЦЬ, АКГДАЦЬ, ОКЫ'ДАТЬІ зак. крав. Абшыць край тканіны. Трэба абкідаць шэў. Грыкені Вільн. Апкідаць нада шво. Валынцы В.-Дзв. Нада ніткай калашыну апкідаць. Ахрэмаўцы Брасл. Трэба гапкі акідаць. Кіралі Шчуч. Окыдала шво. Сіманавічы Драг. АБКО'УВАЦЦА незак. Акоўвацца. Калёсы абкоўваюцца, шынамі. Чычалі Швянч. АБЛА'ВА ж., АБЛА'ВЫ мн. Паляванне (на ваўкоў). Аблавы на ваўкоў рабілі так: бралі вяроўку i завязвалі красныя ленты i акружалі места, дзе былі ваўкі, ваўкі баяліся ленты, стралкі выхадзілі к кругу. Ахрэмаўцы Брасл. АБЛАЖЬГНЫ толькі мн. Сані-развалкі. Судэрва Вільн. АБЛАЖЬГЦЬ I зак. экспр. Зваліць, задушыць. Толькі смерць аблажыла яго. Альхоўка Навагр. Кот усё-такі аблажыў етага мышыннага хряка. Мішневічы Шум. АБЛАЖЬГЦЬ II зак. Абкласці вакол чаго-н. Пухоўкай аблажыла кулыйу. Шамялі Брасл. АБЛА'ЗІЦЬ незак. Ліняць. Мая хустка не аблазіць, мыла, многа рас. Лісна В.-Дзв. АБЛАКАЦГЦЦА зак. Абаперціся локцямі на што-н. Яна аблакаціцца на акно i глядзіць. Вецярэвічы Пух. АБЛА'ПІНЫ мн. Дошкі, якімі замацоўваюць край страхі. Аблапіны прыбіваюць у канцы страхі. Бакшты Іўеў. АБЛА'САВАЦЦА зак. Паласавацца. Абласаваліся i ідуць [каровы]. Вялікія Нястанавічы Лаг. АБЛАТАШЬГЦЬ зак. Абарваць, абабраць (садавіну). Аблаташыў усю яблыню. Беразіно Докш. АБЛА'ХАЦЬ зак. экспр. Аблаяць. Яны аблахалі, аблахалі i пайшлі. Ухвала Круп. ■ АБЛАЧО'К м. памянш. да а б л 6 к. Як аблачок найдзець, так i закрыіць сонца. Лісна В.-Дзв. АБЛЕ'ТАЦЬ незак. Аблуплівацца, ападаць. Лупінка з цыбулі аблетая. Бакшты Іўеў. АБЛЕ'Х м. 1. Агрэх. Як ты араў, што куды ні глянь — аблехі. Беразіно Докш. 2. Абсеў. Аблех астаўся недасеяны па ашыпкі. Саланое Віл. Аблех на полі, калі недасеялі. Кіралі Шчуч. АБЛЕ'ХЧЫ, АБЛЕ'КЧЫ зак. Злегчы, захварэць. Я застуджуся да аблягу. Груздава Паст. Я к аблягу, хто дзіця будзе глядзець? Ухвала Круп, ён аблек i памёр. Малькуны Ігн. АБЛЕЛДЕЦЬ зак. Хутка аббегчы. Дзеці аблецелі поле i не нашлі яе. Міратычы Карэл. АБЛІВА'НЦЫ мн. Гумавы абутак, які рабілі з аўтакамер. Малахоўцы Бар. АБЛО'К м., АБЛОЖА ж. Воблака. Адзін аблок паказаўся, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абкоувацца, аблава, абласавацца, аблахаць, аблекчы, аблетаць, аблехчы, абліванцы, апкгдаць, окыдатьі
17 👁
 ◀  / 513  ▶