ВОЎЧЫЯ ГРЫБЫ, ВОЎЧА ГРЫБЭ гл. ВАЎЧЫНЫЯ ГРЫБЫ
ВОЎЧЫЯ КРАСЫ гл. ВАЎЧЫНЫЯ КРАСЫ
ВОХВАТ м. вет. Апой, конская хвароба. Вохват у каня. Дакудава Лід. Бывая конь змораны і напоіш, вада пад скураю і на сэрца пойдзе — называюць вохват. Вялікія Баяры Шчуч. Вохват быў кабылі. Альхоўка Навагр. Вохват, як конь угрэўшыся і дасі напіцца вады. Вохват б'ець каня. Малахоўцы Бар.
ВОЦАТ м. Воцат. Воцат — гэта вуксас. На воцат вуксас гавораць цяпер. Асавец Віл. Воцат — кіслая вадкасць. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. ocet 'тж'.
ВОЧАП м. Шост, да якога прымацоўваецца вядро (у студні з жураўлём). Вочап прывязаны к перасвіру. Ухвала Круп. Вочапам галаву мне разбіла. Азяраны Раг.
ВОЧАПКА ж. Вяровачка, прывязаная да калыскі, для калыхання. Вочапка звісае ніжэй калыскі. За вочапку нагой зачэпіш і калышыш. Калыхалі калыску за вочапку. Малахоўцы Бар.
ВОЧАРАДЗЬ, ВОЧАРАЦЬ м. і ж. 1. Чарга адпасваць жывёлу. Еслі жанеш вочарадзь, то патпасак ідзе. Адбыў гэты вочарадзь, кап парадак быў. Старое Сяло Зэльв. Вочараць падышла мне каровы гнаць заўтра. Вецярэвічы Пух. 2. Парадак падзей. У перву вочараць захварэў старшы сын. Паляцкішкі Воран. У першую вочараць соткі пасеюць. Якшыцы Бярэз.; параўн. руск. очередь 'чарга'.
ВОЧКА н. Тое ж, што і вока. Аберагайся вочка каля крыніцы! Жарало з вочка выбівалася. Ёсць вочкі такія ў балоце — пропасць. Гемзы Шальч.
ВОЧКА, ВОЧКО н. Пятля (у ніту, у сетцы). Ніт рабілі просто і ніт — у вочко. Альхоўцы Лях.
ВОЧКІ, ОЧКІ мн. Выплеценае перакрыжаванне вобада з ручкай у кошыку. Каля лука ў кошыку такія вочкі робяць, два лука очкамі звязуяцца. Старыя Трокі Трак. ▽ Ніхай вам свет у вочкі, а хада ў ношкі, а работка ў ручкі, а розум у галоўкі. Малыя Аўцюкі Калінк.
ВОЧОВЫДЬ прысл. Вельмі хутка, імгненна. Він, хліб, тогды так хутко сходыть — просто вочовыдь. Казловічы Брэсц.
ВОЧЫ гл. ВОКА
ВОЧЫ мн. Тое ж, што і вочкі. У кошыку: абручы, жэбры, а с канцоў — вочы. Ракаўскія Швянч. У кошыку вочы заплятаюць. Рудня Астравітая Чэрв.
ВОШ ж. Тое ж, што і ваша. Цяпер вош не найдзеш і для музея, кап хацеў паказаць, то не найдзеш. Мсцібава Ваўк. Цяпер на лекарства вошы не найдзеш. Вецярэвічы Пух. Яна да з вашыма, з каростаю была. Альхоўцы Лях. ▽ Яна лезла,
73 👁