ВО'ТРАНА ж., ВО'ТРАНЫ мн. Амецце, дробныя адходы пры малацьбе збожжа. Вотрана — калосся жытавоя. Вотрану апаравала, давала карові, гляджу., мая карова лахмецеіць. Валынцы В.-Дзв. Мякіна — дробненькая, a вотраны — буйныя. Палік Барыс. Як малоцяць, адлятаюць вотраны. Багушэвічы Бярэз. ВО'ТРУБЯ, ВОТРУБ'Я зб. н. Вотруб'е. Як вальцуюць—ад вальцаў i пітлеў палучаюцца вотрубя. Магуны Паст. Вотруб'я палучаюцца, кагда пітлюіш муку, ашакі — ад любога зерня, кагда абдзіраюць. Індра Красл. Вотруб'я ідуць свіням. Вязынка Маладз. ВОУДЬГР м. перан. Невялікая хмара. Hi хмара, a воўдыр, з гэтага воўдыра такі.дошч пайіоў. Навасёлкі Свісл. ВОУК I, ВОЛК, BOBK м. Воўк. Такі велькі воўк. Грыкені Вільн. Авечы воўк меншы, a конскі воўк велькі. Саподкіна Гродз. Ваўка горла — гэта ляпа, як разявіцца. Старыя Смільгіні Воран. Два ваўке ляцелі з лесу, Каўняны Гродз. Ваўке цалаю стадаю ходзяць. Вялікія Баяры Шчуч. Ваўкі i пользу дзелаюць. Ахрэмаўцы Брасл., Быў добры лес, валкоў многа было. Гемзы ПІальч. Валкоў павыстралялі. Чычалі Швянч. Як воўка ўвідзіш — не такі ён страшны. Кіралі Шчуч. V Вовка в плуг, а вын—в луг. Хоч за вовка, абы покрыта головка. Табы вовк ляскае зубамы. Голодный, бы вовк. A шоб тыбэ вовкы роспоролы! Сіманавічы Драг. Дзе воўк радзіўса ў ломе, туды яго i цягне. Мне воўк дарогу перабег, што дочкі замуж не naвыходзілі. Кузьмічы Люб. О На воўка злесці — нічога не відаць. Увосянь ночы цёмныя, ідзеш, то хоць на воўка злесь, можнана воўка злесці. Кіралі Шчуч. ВОУК П м. Памылка, дапушчаная пры ўвядзенні асновы красён у ніт. Калі ўкінуць дзве пары ў нічальніцу — воўк. Haвасёлкі Свісл. ВО'УКІ толькі мн. бат. Ваўчкі. Воўкі натта ат пярэпалахаў памоцны. Навасёлкі Свісл. Воўкі — лякарства добрая. Старыя Смільгіні Воран. ВО'УНА, BO'BHA ж. Авечая шэрсдь. Часалі воўну. Грыкені Вільн., Чычалі Швянч. V Чы клоччэ, чы вовна — абы кышка поена — пра непераборлівага ў ядзе. Сіманавічы Драг. ВОУНАЧЭ'СНІЦА ж. Ваўначоска. Воўначэсніца, што воўну часалі. Старыя Смільгіні Воран. ВО'УЧА м. Воўк. Воўча зразу разарве сабаку. Кіралі Шчуч. ВО'УЧАЯ ВЯСЕ7ІЛЯ н. Чарада ваўкоў (у час дечкі ваўчыцы). Калі воўчая вяселля, ваўкі злюшчыя. Вязынка Маладз. ВО'УЧЫ БАРАВКК м. бат. Неядомы грыб, падобны на баравік. Галоўні Воран
Дадатковыя словы
bobha, вотрубе, воукі, воуначэсніца, воуча, воучая, воучы
7 👁