Старонка 328
/ 513
яго разабралі. Міратычы Карэл. 3. Баяцца, адчуваць пагрозу. Трэба, коб вонпылы, коб крохы боялысь. Сіманавічы Драг. ВОН прысл. Прэч, на двор (з хаты). Бяры палку і гані яго вон! Яна ўстала, за каўнер яго і гоніць вон. Лісна В.-Дзв. Дурную траву — іс поля вон! Ахрэмаўцы Брасл. ВОНДЭ прысл. Вось тут. Саган стоіт вондэ. Дзмітравічы Кам. ВОНЕКА часц. Вунь, во. Вонека тудою ішлі. Вонека пярлоўка ў кульках. Вецярэвічы Пух. ВОНЗЕНЬКІ прым. Вузенькі. Некалі шэсць баразён — загон, такі вонзенькі быў загон. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. wąski 'вузкі'. ВОНІТЫ гл. ВАНІТЫ ВОНКАХ, ВОНКУ прысл. На дварэ, звонку. Лёх вонках і ляжыць. Дась вонках ім паесь. Я пацею вонках. Валынцы В.-Дзв. Вонках зімнавата. Сонца падымаецца, цёпла вонках стала. Як прышлі дахаты, здзеліся і ўсё вонках кінулі. Туман вонку, там аблака цёмная. Ахрэмаўцы Брасл. ВОНПІЦЬ гл. ВОМПІЦЬ ВОНПЫТЫ гл. ВОМПІЦЬ ВОНСАЧ м. мед. Тое ж, што і вольнасць. Ужо пачаўся ў бацькі вонсач. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. вет. wąsacz 'від параліча ў кароў і коней' (СВ, VII, 479). ВОНТРОБЫ гл. ВАНТРОБЫ ВОНЬ м. і ж. Смурод. Даў вонь у нос. Пацаўшчына Дзятл. Вонь такая ад іх. Ністанішкі Смарг. Чыгун як прыгараіць — гэдака вонь. Міратычы Карэл. Вонь такі — дыхаць нечым. Рудня Астравітая Чэрв. Такі быў вонь. Вецярэвічы Пух. Така вонь. Дзмітравічы Кам.; параўн. руск. вонь 'тж'. ВОПІНКА, ВОППІНКА, ГОПЫНКА ж. 1. Посцілка, якой ахіналі калыску. Вопінка была тоненькая палатняная. Вопінку вешалі на цапкі, каб пясок не ляцеў у кулубель. Мачаск Бярэз. Воппінка была дзіця прыкрываць, хто павеся чысцейшую, а хто — каравейшую. Ухвала Круп. 2. Вялікая цёплая хустка, якою ахіналіся. Пынджяка ны клала, гопынкыю оп'ялася дай пошла. Сіманавічы Драг. ВОПРАТКА, ВОПРАНКА ж. Верхняе адзенне. Вопратка — кажух, бурка. Вязынка Маладз. Вопранку наверх адзяваюць. Дакудава Лід. ВОПУХ м. Пухліна. Вопух пашоў па целе. Лоск Валож. Баліць рука, вопух. Малахоўцы Бар. Вопух на целе. Малыя Аўцюкі Калінк. ВОПУХАЛЬ м. і ж. Тое ж, што і вопух. Такая вопухаль пашла. Міратычы Карэл. Шмель табе вопухаль такой дасць. Шкаўна Лудз.; параўн. руск. опухоль 'тж'. ВОПЧАСТВА н. Насельніцтва. Вопчаства там ні так многа. Цінкаўцы В.-Дзв.; параўн. руск. общество 'грамадства'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
/ 513