шанай. Віш — трава старая, яна завішавала. Малахоўцы Бар. Віш — дзе ня косяць доўго, у пушчы трава звішая. Альхоўцы Лях. Як трава звішэла — віш зовом, віш цвёрды зробіцца. Дзяніскавічы Ганц. Вішы вос прывёс. Віш — чорнае сена, як косяць павосені. Рудня Астравітая Чэрв. Віш косяць пасля марозу. Малахоўцы Бар. Віш каровам добра патсцілаць. Скасі на віш, зграбі вішу на патсцёл. Дзяніскавічы Ганц. Віша — трава, пасохлая на корані. Ісерна Слуц.; параўн. польск. wisz, wiszar 'асака' (СВ, VII, 360).
ВІШАВАЦЬ незак. Засыхаць на корані. Вішуе нескошаны сенакос. Малахоўцы Бар. Вішуя трава, не пакасілі — вот і вішуя. Пасека Ст.-Дар.
ВІШАЛА ж. Прыстасаванне з жэрдак конусападобнай формы для сушкі сена. Лісна В.-Дзв. Вішала з жордак, як крыша, і папірок жорткі набіты, і на тые жорткі сена ложыцца. Пасіене Лудз.
ВІШАНКА ж. Сяннік. Вішанка напіхаецца вішам, унутры віш. Альхоўцы Лях.
ВІШАР, ВЫШЯР м. Тое ж, што і віш. Як састараецца трава — вішар. Накасіў вішару. Вецярэвічы Пух. Вішар — пустая трава, ужываем на потсцёл. Смаляніца Пруж. На потсцёл накосіў вішару. Ялова Пруж. Вышяр скосыв. Сіманавічы Драг.; параўн. укр. вишар 'тж' (Грынч., І, 200).
ВІШНЯ ж. бат. Вішня. Купаюцца куры пад вішняй. Рыбчына Віл. Дзікія вішні растуць. Гемзы Шальч.
ВІШНЯК зб. м. 1. Вішнёвы зараснік. Густы вішняк парос. Мярэцкія Глыб. Лісця на вішняку пасохлі. Вязынка Маладз. Зарас вішняк як не ачысціш, то зарасцець — не пралезіш. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Вішнёвае лісце. Вішняк кладу ў агурке, як салю. Вецярэвічы Пух.
ВІШТУКЛІ мн. бат. Казялец. Віштуклі — страшне горкія. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. vištakliai 'тж'.
ВІШЧАЦЬ, ВІШЧАЦІ, ВЫШЧЯТЫ незак. Віскліва крычаць. Парася вішчыць. Вострава Маст. Вішчыць, як шчанюк. Навасёлкі Свісл. То вы так вішчалі? Вялікі Краснік Пруж. Вішчыт, а нэ сповае. Смаляніца Пруж. Вона вышчыть. Сіманавічы Драг.
ВІШШО зб. н. Галлё. Нада наламаць вішша на венікі. Ністанішкі Смарг.
ВІШЫЦЬ незак. Ставіць вехі. Нада вішыць дарогу па азяру, як завеяла зімой. Лісна В.-Дзв.
ВІЮН, В'ЮН, УЮН, ЮН м. заал. Уюн. Віюн — рыба такая. Налавіў віюноў. Чычалі Швянч. Ёсць у возяры віюны. Малькуны Ігн. Віюн — тонкі, шэры, у бузяных местах віюны водзяцца. Кураполле Паст. Віюны ў нас водзяцца. Магуны Паст. Ня ядзём віюноў. Ёдлавічы Брасл. Віюны навясне паяўляцца, і дзе камянь, там іх дзесяць-дзвінаццаць штук, а ба-
112 👁