Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
шанай. Biui — трава старая, яна завішавала. Малахоўцы Бар. Віш — дзе ня косяць доўго, у пушчы трава звішая. Альхоўцы Лях. Як трава звішэла — віш зовом, віш цвёрды зробіцца. Дзяніскавічы Ганц. Вішы eoc прывёс. Віш — чорнае сена, як косяць павосені. Рудня Астравітая Чэрв. Віш косяць паеля марозу. Малахоўцы Бар. Віш каровам добра патсцілаць. Скаei на віш, зграбі вішу на патсцёл. Дзяніскавічы Ганц. Віша — трава, пасохлая на корані. Ісерна Слуц.; параўн. польск. wisz, wiszar асака' (СВ, VII, 360). ВІШАВА'ЦЬ незак. Засыхадь на корані. Вішуе нескошаны сенакос. Малахоўцы Бар. Вішуя трава, не пакасілі — вот i вішуя. Пасека Ст.-Дар. ВІШАЛА' ж. Прыстасаванне з жэрдак конусападобнай формы для сушкі сена. Лісна В.-Дзв. Вішала з жордак, як крыша, i папірок жорткі набіты, І на тые жорткі сена ложыцца. Пасіене Лудз. ВІША'НКА ж. Сяннік. Вішанка напіхаецца вішам, унутры в/ш. Альхоўцы Лях. ВІШАФ, ВЫШЯ'Р м. Toe ж, што i в i ш 2. Як састараецца трава — вішар. Накасіў вішару. Вецярэвічы Пух. Вішар — пустая трава, ужываем на потсцёл. Смаляніца Пруж. На потсцёл накосіў вішару. Ялова Пруж. Вышяр скосыв. Сіманавічы Драг.; параўн. укр. вишар тж' (Грынч., I, 200). ВІ'ШНЯ ж. бат. Вішня. Купаюцца куры пад вішняй. Рыбчына Biл, Дзікія вішні растуць. Гемзы Шаяьч. ВІШНЯ'К зб. м. 1. Вішнёвы зараснік. Густы вішняк napoc. Мярэцкія Глыб. Лісця на вішняку пасохлі. Вязынка Маладз. Зирас вішняк як не ачысціш, то зарасцець — не пралезіш. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Вішнёвае лісце. Вішняк кладу ў агурке, як салю. Вецярэвічы Пух. ВГШТУКЛІ мн. бат. Казялец. Віштуклі — страшне горкія. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. vištakliai тж'. ВІШЧА'ЦЬ, ВІШЧА'ЦІ, ВЫШЧЯ'ТЫ незак. Віскліва крычаць. Парася вішчыць. Вострава Маст. Вішчыць, як шчанюк. Навасёлкі Свісл. То вы так вішчалі? Вялікі Краснік Пруж. Вішчыт, a нэ cnoeae. Смаляніца Пруж. Вона вышчыть. Сіманавічы Драг. ВІШПКУ зб. н. Галлё. Нада наламаць вішша на венікі. Ністанішкі Смарг. ВІШЬГЦЬ незак. Ставіць вехі. Нада вішыць дарогу na азяру, як завеяла зімой. Лісна В.-Дзв. ВІКУН, В'ЮН, УКУН, ЮН м. заал. Уюн. Віюн — рыба такая. Налавіў віюноў. Чычалі Швянч. Есць у возяры віюны. Малькуны Ігн. Віюн — тонкі, шэры, у бузяных местах віюны водзяцца. Кураполле Паст. Віюны ў нас водзяцца. Магуны Паст. Ня ядзём віюноў. Едлавічы Брасл. Віюны навясне naявяцца, i дзе камянь, там іх дзесяць-дзвінаццаць штук, а базы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйшар, вышчяты, вюн, вішаваць, вішчаць, вішчаці, зйрас
7 👁
 ◀  / 513  ▶