Старонка 313
◀ / 513 ▶
Мсцібава Ваўк. 5. Ліфт. Вінда ў велькіх дамах е. Старое Сяло Зэльв. Вінда — гэта ў гарадах ліфт. Магуны Паст., Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. winda 'ліфт'. ВІНДАВАЦЬ незак. Падымаць што-н. пры дапамозе рычага. Як нада што падважыць, мы віндуям: падсаджуем вінду пат камень, браўно. Гемзы Шальч. Віндаю ўгору віндуюць бярвення. Пацаўшчына Дзятл. ВІНЕН, ВІННЫ прым. Тое ж, што і вінаваты. Вінен быў яму грошы. Яны за месяц вінны грошы. Крэва Смарг., Навасёлкі Свісл. Яна вінна была грошы. Вялікія Баяры Шчуч. ВІНКЕЛЬ м. Вугламер. Вінкель служыць для вымярэння, каб нахілу не было ў які бок. Гемзы Шальч. Вінкель у столяра для вымярэння вугла. Мсцібава Ваўк. Вінкель, як хату рабіць, ужываюць. Чычалі Швянч.; параўн. літ. viñkelis < ням. Winkel 'тж'. ВІНКОВЭ н. абрад. Частавацца пасля таго, як пакладуць апошні вянок зруба хаты. Было вінковэ і выпілі пара літруов горыэлкі. Курашэва Чыж. ВІНТ м. Вінт. Укруціў вінт. Ахрэмаўцы Брасл. у знач. прысл. вінтам. Спіраллю. Вінтам ішлося на гару. Ахрэмаўцы Брасл. ВІНУЦЦА незак. Кружыцца. Мне галава так вінецца. Вострава Маст. ВІНЦІР м. Жмут, вязка. Цэлы вінцір навязаў табакі. Бакшты Іўеў.; гл. вірціна. ВІНЦІРКА, ВІНЦЯРКА гл. ВЕНЦЕРКА ВІНЯК м. Кісла-салодкі яблык. Ёсць у нас вінякі, але я за яблакамі не асобенна ганюся. Гемзы Шальч. ВІР м. Глыбокае месца, яма ў рацэ. Дзе вір, там натто круціць, там топяцца. Быстрыца Астр. На вір папаў і ўтапіўся. Граўжышкі Ашм. Гавораць: «Ня лесь, там вір, заверне!» Жодзішкі Смарг. Там вір — глыбока. Вязынка Маладз. Вірэ — там круціць чалавека. Жылі Іўеў. Дзе вір, там і яма. У віру рака не замярзая. Рудня Астравітая Чэрв. Трафіў на вір — і ўтануў. Старыя Смільгіні Воран. У вір зацягнула — і не выплыў болей. Беразіно Докш. Вір там, дзе глыбока. Пасіене Лудз. Не лезь у вір, бо ўтопішса. Віровые ямы, на вірэ вада круце. Баброўнікі Гарад. ▽ Ідзі ў вір галавою — згінь. Баброўнікі Гарад.; гл. вакно. ВІРАВАЦЦА незак. Бурна цячы, біць фантанам. Вада віравалася, вірам выходзіла. Жылі Іўеў. ВІРАВАЦЬ незак. Круціць. Дзе вір, там вада віруя, улесь — яна цябе круціць. Граўжышкі Ашм., Ністанішкі Смарг. Віруя вір, такая быстрыня, ня мох удзяржацца. Жылі Іўеў. ВІРАТНО гл. ВЕРАЦЯНО ВІРАХАЛОП м. асудж. Няўважлівы, рассеяны. Віраха-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 513 ▶