Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
вільготны брыкет. Старыя Смільгіні Воран. Вільготная пагода. Кіралі Шчуч.; параўн. в i л ь г a ц ь. ВГЛЬГОЦЬ гл. ВГЛЬГАЦЬ ВІЛЬЧА'К м. заал. Аўчарка. Вільчак — сабака воўчай пароды, вільчакі — добрыя сабакі. Гемзы Шальч. ВІЛЬЧА'СТЫ прым. Toe ж, што i в i л а в a т ы. Вільчаста дрэеа. Номікі Бабіц. ВГЛЬЧЫК м. Верхні стык страхі. Вільчык высцілаецца кастрыцай. Беразіно Докш. Старану жыта наклоў пад сами вільчык. Пацаўшчына Дзятл. ВІЛЯЧДЬ I незак. Махаць, віляць. Сабака толькі хвастом еіляя. Гемзы Шальч. ВІЛЯ'ЦЬ II незак. 1. Падзываць. Вазьму хлеба i буду курэй віляць. Мярэцкія Глыб. Хлапчук віляў-віляў куранят, падляцеў i схеаціў [кураня]. Кураполле Паст. 2. перан. Зводзіць, спакушаць. Яна еіляіць чужога мужика. Яна яго віляіць, мусі, a ня думаіць за яго ісці. Кураполле Паст, ён віляўвіляў дзяўчыну i не жаніўся, змайначыў слова. Малькуны Ігн.; параўн. літ. vilićti тж'. ВГМА гл. ВЬГМЯ BIHA' ж. Вінаватасць, віна. Іха віна, што ён такі. Бакшты Іўеў. ён на мяне віну складае, а я гэтага не рабіў. Гемзы Шальч. Віны не даказана. Валынцы В.-Дзв. ВІНАВА'ТЫ, BIHABA'T прим. Які вінен каму-н. Вінаваты, хто мае доўг. Я яму вінавата хлеба. Ністанішкі Смарг. Яна мне дзенех вінавата. Паляцкішкі Воран. Я вінават табе, я ў цябе аддалжаў гроши. Стары Свержань Стаўб. V Не плаціць багаты, але — вінаваты. Номікі Бабіц. ВІНАВА'ЦІЦЬ незак. Абвінавачваць. Ен усіх вінаваціць. Малахоўцы Бар. Цябе ніхто не вінаваціць. Альхоўка Навагр, ВГНДА ж. 1. Кол, тоўстае палена з завостраным кандом. Я к нада што падважыць, то падсаджуем вінду пат камень, пад браўно падбіваем вінду i падымаем. Вінда — таўстая i длінная палка. Гемзы Шальч. 2. Прыстасаванне для падняцця цяжкасцей. Вінда — блок, кола с пасам падымаць цяжасці. Мярэдкія Глыб. Вінда — падымаць балкі ўверх на казёл, як доскі пілавалі. Ахрэмаўды Брасл. Віндай падымаюць камянь, дзерава, yce цяжасці. Бакшты Іўеў. Вінда на сталюгу паднімая броўна. Дакудава Лід. Дзве пласціны, калаўротак, nepaкладзіна, кальцо кладзем — i вінда. Малахоўды Бар. Прывязем да млына eoc, мяшок на вінду — i пацягне наверх. Мсдібава Ваўк. 3. Доўгая жэрдка, прымацаваная да столі, для падвешвання калыскі. Кнда маленькіх рабят калыхалі, то paбілі вінду — калыска прывязвалася да палкі такой, яна хістаецца. Быстрыца Астр. 4. Прыстасаванне для катания на лёдзе. Вінду рабілі так: заганялі калка ў лёд, санкі прывязвалі i на санках каталіся. I так забіваліся на льду, як на вінду хадзілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bihabat, вільчасты
10 👁
 ◀  / 513  ▶