Старонка 311
◀ / 513 ▶
нік нажом — чысцейшы будзець. Беразіно Докш. На вілашнік насаджваюць вілкі. Малахоўцы Бар. Бацька вілашнік прысадзіў. Рудня Астравітая Чэрв. ВІЛІЦЬ незак. Віцца, паўзці (пра гадзюку). Гляджу я — гадзюка віліць хвастом праз балота. Ахрэмаўцы Брасл. ВІЛКАВІЦА ж. Гняздо для зуба ў драўлянай баране. У баране вілкавіца, кап прывязаць зубы да пруткоў. Рыгалоўка Ліпск. ВІЛКІ толькі мн. Вілы. Былі вілкі дзераўляныя на два рагі браць сено. Дзяніскавічы Ганц. Вілкі паленныя ў дзве стораны разыходзяцца. Ухвала Круп. Вілкі, шчо на стог подавалі. Азарычы Пін. Вілкі для гною. Рыбчына Віл. З воза гной скідаюць вілкамі. Дзяніскавічы Ганц. Дастань чыгун з печы вілкамі, а не анучай. Малахоўцы Бар., Альба Нясв., Беразіно Докш. ВІЛКІ толькі мн. Месца разыходжання дарог, развіліна. Аўтобус астанаўліваяцца ў вілках дарог. Асавец Віл. Дзе вілкі, там расходзяцца дарогі. Дзяніскавічы Ганц. ВІЛОВІНА ж. Тое ж, што і вілкі II. Віловіна, дзе дарогі расходзяцца. Старыя Смільгіні Воран. ВІЛЦЭ толькі мн. Тое ж, што і вілачкі. Шпуля і вілцэ ў караўлотку. Вялікія Баяры Шчуч. ВІЛЫ толькі мн. Тое ж, што і вілкі. Вілы на два пальцы салому скідаюць. Вілы на чатыры пальцы навос кідаюць. Гемзы Шальч. Вілы драўляныя салому трэсці. Вілы зялезныя. Мярэцкія Глыб. Дзеравянымі віламі салому вытрасалі, трасянку траслі. Старыя Смільгіні Воран. Дзеравянымі віламі салому вытрэсалі. Малахоўцы Бар. Былі з двума рагамы драўляныя вілы, акованы жалезам, гной выкідаць. Магуны Паст. Вілы дзеравяныя, выгінастыя, на канцы жалезныя, гной капаць. Мачаск Бярэз. Жалезнымі віламі скідалі гной. Кіралі Шчуч., Пацаўшчына Дзятл. Ішоў з граблямы, з віламі. Лісна В.-Дзв. ▽ По вілы — па тулава. Ідзе і аш па вілы яму снегу. Кіралі Шчуч. ВІЛЬГАВАТЫ прым. Не зусім сухі. Вільгаватая сена. Рыбчына Віл.; параўн. літ. vilgti 'сырэць'. ВІЛЬГАЦЬ, ВІЛЬГОЦЬ ж. Сырасць. Цякець з сталявання ад вільгаці. Малькуны Ігн. Вільгаць у хаце. Чычалі Швянч. Дзе вільгаць, там і бужукі. Старыя Смільгіні Воран. У вільгаці — станошкі. Кіралі Шчуч. Ужэ вільгаць завялася. Гемзы Шальч. Вільгоць — то сыросць. Смаляніца Пруж.; параўн. літ. vilgatis, польск. wilgoć 'тж'. ВІЛЬГОТНА прысл. Сыра. На дварэ вільготна, туман. Старое Сяло Зэльв. Дзе вільготна, там макрыцы серэнькія вядуцца. Лісна В.-Дзв.; гл. вільгаць. ВІЛЬГОТНЫ прым. Сыры. Вільготнае сена. Чычалі Швянч., Малькуны Ігн. Вільготнае адзеня збутвела. На сподзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 513 ▶