ВІЁРКА ж. Вавёрка. Віёрка скача na дрэеу. Мсцібава Ваўк. ВІЖАВА'ЦЬ незак. 1. Пільна i недаверліва сачыць за кім-н. Да не віжуй за мною, бо я ўсе роблю ак трэба. Вялікія Аўцюкі Калінк. 2. Выведваць. Не, яна так не прыдзя: як зайдзя, дак толькі віжуя i еіжуя. Вялікія Аўцюкі Калінк. 3. Падпільноўваць здабычу. Кот віжуя, хоча мыш злавіць. Старое Сяло Зэльв. 4. зневаж. Шнырыць, гойсаць. Што ты віжуеш, як сука na памыях! Навасёлкі Свісл. ВІЖДЖА'ЦЬ незак. экспр. Вішчаць. Чаго ты віжджыш?! Граўжышкі Ашм. ВІЗА'ЦЬ гл. ВЯЗА'ЦЬ ВІЗУ'ТА ж. асудж. Сарвігалава, прайдзісвет. Яна еізута добра — абсмяяць, абгаварыць. Візута добрая на ўсе штукі! Каторыя візуты, тыя скора замуш зыходзяць. Гемзы Шальч. ВІКгл. ВЕК ВГКА, BITA ж. бат. Віка. Віка добра расцець. Магуны Паст. Вігу з аўсом сеюць. Мсцібава Ваўк. Віга стручастая. Ністанішкі Смарг. ВГКЛІНА ж. бат. Вербалоз. На вікліне розгі проста pacтуць, рукой можна дастаць. Гемзы Шальч. BIKCA', BIKCBA' ж. бат. Від асакі. Адна еікса. Карова не есь віксы. Рагулішкі Даўг. Віксу каровы не ядуць. Ёдлавічы Брасл. Віксва пры балотах расцець, нядобрая трава, не натта добра ядуць каровы. Малькуны Ігн. Віксва — жорсткая, на балотах расцець. Ракаўскія Швянч. Віксвы накасіў. Чычалі Швянч. Віксва расце пры мокрых мястах, яе косяць, сена ні вельмі добрая. Быстрыца Астр.; параўн. літ. viksva тж.' ВІЛАВА'ТЫ прым. Раздвоены. Як зрасліся дзве дзеравіні разам, то вельмі вілаваты дуп ці бяроза вілавата. Дрэва на два сукі — таксама вілаватая. Саланое Віл. Вілаватае дзераea. Талейкі Швянч. Вілаватая ёлка, сосна, нікуды не гадзіцца, толькі як студні капалі, то вілы ставілі i свіршню клалі. Гемзы Шальч. Саха вілаватая каля студні. Вялікія Баяры Шчуч. Вілаватая дзерава ішло на саху. Вязынка Маладз. Вілавата дзерава шукаюць на саху/ а на саху кладуць пругло i шворань зацягваюць. Вецярэвічы Пух. ВІЛАВГСКА н. Вілачнік. Вілавіска паламалася, нада зрабіць новая. Рагулішкі Даўг. ВГЛАВІШЧА н. Toe ж, што i в іл а в і с к а. Зрабіў вілавішча вілы насаджваць. Ахрэмаўцы Брасл. ВІЛАУЁ н. Toe ж, што i в і л а в і с к а. Вілаўё зрабіў да вілаў. Рагулішкі Даўг. ВГЛАЧКІ толькі мн. Рагач у калаўроце. У вілачках зубэ, а на шпень шпуля насаджваецца. Ведярэвічы Пух. ВГЛАЧНІК, ВГЛАШНІК м. Ручка ў вілах, што гаршкі бяруць. Вілачнік зламаўся. Вязынка Маладз. Паскрабі вілач
Дадатковыя словы
вязаць, віжаваць, віжджаць, візаць, сахуі
12 👁