Старонка 309
◀ / 513 ▶
рукі рвуць. Гемзы Шальч. Калі спяць, праз кулакі відзяць. Саланое Віл. ВІДЗЯЯ гл. ВЕДЗЯЯ ВІДЛЫ, ВІДЛА мн. Вілы. Відлы, што гной накапываюць. Старыя Трокі Трак. Трэба насадзіць відлы. Дай відла мне. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. widły 'тж'. ВІДНА, ВІДНО, ВЫДНО прысл. 1. Відно. Васьмой час — і відна, а дзень будзіць даўжэць. Ахрэмаўцы Брасл. Было яшчэ відна. Мярэцкія Глыб. Відно на дварэ ўжо. Пацаўшчына Дзятл. Устала я, то ўжо было відно. Кіралі Шчуч. Зорачкі свецяць, сягоня відно. Вецярэвічы Пух. Відно было ёго, як на далоні. Курашэва Чыж. Сонцэ ны зыйшло, алэ вжэ выдно. Сіманавічы Драг. 2. пабоч. Відаць. Відно, так трэба було, і так сталосе. Курашэва Чыж. ВІДНАВАТА прысл. Завідна. Віднавата прышла. Ахрэмаўцы Брасл. ВІДНОМ прысл. Тое ж, што і віднавата. Відном прышлі дахаты. Альхоўка Навагр. ВІДНЫ прым. Адкрыты (пра мясцовасць). На відном месці хата стаіць. Кіралі Шчуч. ВІДНЯЦЬ незак. безас. Віднець (пра набліжэнне раніцы). Бярэцца відняць. Стральцы Гродз. Уставай скарэй, бо відняя! Трэба гнаць у поля. Я ўстала, яшчэ не відняла, і ўсё дасвету парабіла. Кіралі Шчуч. ВІДОЧНА прысл. Хутка, імгненна. Трава зелянеіць відочна. Магуны Паст.; параўн. польск. widocznie 'відаць, як відаць'. ВІДУК м. бат. Дзікі мак. Відук яшчэ расце ў гародзе. Беняконі Воран. Відук называецца таму, што пат шапачкай ёсць дзірачкі — і мак высыпаецца. Вялікія Нястанавічы Лаг. Відук — дзікі мак, ён цвёрды вельмі, што якія жамерыны. Міратычы Карэл. ВІДУЧЫ прысл. Тое ж, што і відочна. Росная раніца, трава відучы расце. Гемзы Шальч. ВІДУШЧЫ прым. Той, хто мае зрок, добры зрок. Сляпы быў, але лепшы, чым відушчы. Старыя Трокі Трак. Яна відушчая, убачыла іх. Асавец Віл. ВІДЭЛЕЦ, ВІДЭЛІЦ, ВІДЭЛЯЦ, ВІДЭЛАЦ м. Відэлец. Мой відэлец падай! Калясное Міхал. Дай відэліц! Мярэцкія Глыб. Відэльцы пачысціла. Груздава Паст. Даўней рэтка елі відэльцамі. Дакудава Лід. Калісь вілак не было, відэляц — па-польску, хто і так гаварыў. Малахоўцы Бар. Сагнуў відэлац. Рудня Астравітая Чэрв. Відэлцы паржавелі. Рыбчына Віл.; параўн. польск. widelec 'тж'. ВІДЭЛКА ж. Тое ж, што і відэлец. Падай мне відэлку! Лісна В.-Дзв. ВІЕТЭ займ. Вы. Дэ віетэ былі? Курашэва Чыж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 513 ▶