Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
гляд, шіо не заўважаеш. Мама ідзе, відуне паказвае, што бачыць. Гемзы Шальч. Па маім віду — на мой погляд. Пнала, na маім віду, пераварвае мёт i дзелае воск. Быстрыца Астр. ВІДАВІ'СКА н. Відовішча. Яков было відавіска! Гемзы Шальч. ВІ'ДАК м. 1. Краявід. Тады тут накшы відак быў. Альхоўцы Лях. 2. Прывід. Відак яго за ёй ходзіць. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. widok 'від, краявід'. ВІДА'ЦЦА, ВІДА'ЦА незак. 1. Віднецца. Во возера eiдацца Мілашайская, пойдзіш у дзярэўню, яго відацца. Малькуны Ігн. Харошае возіра відацца. Ат касцёла відацца магілкі. Рагулішкі Даўг. Там дом відацца. Шалкуні Даўг. 2. Бачыць, заўважацца. Учора я, пакуль відалася, палола. Нох ні відацца, a ідзець. Ёдлавічы Брасл. Цёмна, нічога не відацца, толькі неба відацца. Тут кусты відацца; зямля дзе відацца, там трава. Кураполле Паст. Дарогі не відацца. Лісна В.-Дзв. Там відацца, дзе конь пакачаўся. Глянуў — відацца, што ўорана льносемя. Кураполле Паст. 3. Прысутнічаць. Сягоня аўтобуса не відацца яшчэ, можа, пойдзіць пазней. Малькуны Ігн. Хазяйка відацца, a хазяіна ні відацца. Дзе іх найці, нешта не відацца. Кураполле Паст. А чаму вас не відалася, дзе вы былі? Магуны Паст. Hi відацца тут у нас курганоў вялікіх; малых — поўна кругом. Ахрэмаўцы Брасл. Але неяк i жап цяпер не відацца. Малькуны Ігн. Воткі не піла — не відалася яе за столам. Ракаўскія Швянч. Не відаца нешта дзеда. Індра Красл. 4. Відаць (адно з-пад другога). Выражу кругла [кашулю], кап не відалася с-пад блюскі. Быстрыца Астр. Камбінашкі не відалася с-пат сукенкі. А чаму ў яе грошы відаліся с кішэні? Ахрэмаўцы Брасл. Цяпер валасамі абраслі, глас не відацца, чалавек, як чарцёнак, выглядая. Малькуны 1гн. 5. Яўна, вядома. Німа чаго стыдацца, ужо тут каждаму відацца, усё цяпер відацца. Кураполле Паст. Не відацца, што ўчыніцца. Ахрэмаўцы Брасл. 6. у знач. пабоч. Відавочна, мабыць. Гэта дышаль да плуга, відацца. Кураполле Паст. ВЩА'ЦЬ незак. 1. Тое ж, што i в i д а ц ц а 1. Ад нас відаць другое сяло. Саланое Віл. 2. Світаць, развіднівацца. Светла, ужо відаць. Грыкені Вільн. ВІ'ДЗЕЦЬ незак. 1. Бачыць. Яна добра відзіць, а я ані ня віджу. Груздава Паст. Ня відзіла нічога, як знялі бельму — цяпер усё магу рабіць. Ахрэмаўцы Брасл. Ня відзела Антона ідучы? Мярэцкія Глыб. Я відзяў яго часта. Паляцкішкі Воран. Я два разы відзіў гадзіну. Грыкені Вільн. Вісяць штаны на сцяне — ні відзіш? Саланое Віл. 2. Заўважаць, ведаць. Ніхто ня відзіць, што ў мяне на сэрцы. Саланое Віл. 3. перан. Перажыць. / добрага i дрэннага праз век усяго відзела. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Імгненна, у момант зрабіць што-н. Як відзіш — звядуць, i не ўдзержыш. Ахрэмаўцы Брасл. V Вочы відзюць i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вщаць, відзець, ўбрана
10 👁
 ◀  / 513  ▶