Старонка 307
◀ / 513 ▶
ВЕЯЦЬ, ВЕІЦЬ, ВІЯТЫ незак. Веяць. Даўней снапы сцелюць, б'юць цапамі, выб'юць тры капы, а тады веюць. Гемзы Шальч. Каласы змятаюць, тады веяць. Рыбчына Віл. Даўней жыта не веялі. Саланое Віл. Змалочанае збожа веюць веялкаю ручною. Альхоўка Навагр. Веялкай веялі. Грыкені Вільн. Жыто домолотыв і шэ тыпэр віятыму. Сіманавічы Драг. ВЁРСТ м. Вярста. Адзін вёрст ці два вёрсты да Нарчоў. Кіралі Шчуч. Адзін вёрст праехаў. Номікі Бабіц.; гл. вярста. ВЁРТКА ж. Скрутак з кары для збірання ягад. Скруцяць з кары вёрткі такія і ягады збіралі ў іх. Ахрэмаўцы Брасл. ВЁРТКІ, ВЭРТКЫЙ прым. Шустры, жвавы. Ён такі вёрткі чалавек. Кураполле Паст. Ён быў вёрткі, баявы. Чычалі Швянч. Ох, і вёрткі ў яе хлопец. Пацаўшчына Дзятл. Тая Маня такая вэртка, ны посыдыть вона. Сіманавічы Драг. ВЁСКА ж. Сельскае паселішча, вёска. Наша вёска вялікая. Рыбчына Віл. Гэта сама вёска. Старыя Трокі Трак. Ён ходзіць па ўсіх вясках. Альхоўка Навагр. Ест вёска Швэды, а ў нас засценак Швэды. Швэды Вільн. Наша невелька вёска. Відаўцішкі Вільн. У засцянку пяць-шэсць хатаў, а вёска венкшая. Грыкені Вільн. Ён з другой вёскі. Судэрва Вільн. У сваю вёску прышла. Чычалі Швянч. Паехалі з мястэчка ў вёску. Беняконі Воран. ВЁТАХ гл. ВЯТОХ ВЁТХІ прым. Хісткі, неўмацаваны. Чаго гэтакі вётхі плот гародзіш? — А плот чуць стаіць, шатаецца. — А нашто мне крэпкі плот, я ўжо заўтра памру. Груздава Паст.; параўн. руск. ветхий 'стары, драхлы, трухлявы'. ВЗЯТІ зак. 1. Даведацца. Кажут, поросята потаньчалі. — Скуоль ты тое взяв? — Був і бачыв. Курашэва Чыж. 2. Пацягнуць, павезці. Одін куонь лёко бэрэ, а другі нэ дасть рады взяті. Курашэва Чыж. 3. Памылкова выбраць аднаго замест другога. Ошыпсе і хлопця взяв за діевчыну, бо мів довгу чупрыну. Курашэва Чыж. 4. Моцна забалець у час прыступу хваробы. Голова так взяла, што мусіла ляшчы. Жывуот взяв, мусіт, нэ вытрымаю. Боліе взялі. Курашэва Чыж. 5. Дзейнічаць, уплываць. Горыэлка ёго нэ бэрэ, можэ мнуого выпіті. Курашэва Чыж. ◇ Взяті в оборот — адчытаць, прабраць. Як взялі на постэрункові в обороты, то мусів прызнатісе. Курашэва Чыж. ВІГА гл. ВІКА ВІГІП м. Выгіб. Ігла з вігібам, плоская, ей патпліталі лупкі. Індра Красл. ВІД, ВІТ, ВЫД м. Знешні выгляд, твар, аблічча. Цытра пры нэрасце віт мяняя. Быстрыца Астр. Малая, алэ на выд хороша. Сіманавічы Драг. ◇ Не паказваць віду — рабіць вы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 513 ▶