Старонка 305
◀ / 513 ▶
шча, шараваць ім добра. Магуны Паст. На вехцік, гаршчок памый! Мачаск Бярэз. ВЕЧАЙ гл. ВЯЧАЙ ВЕЧАРКАВАЦЬ незак. 1. Удзельнічаць у вячорках. Вечаркуюць увечары, пралі да начы. Лучыны сушылі, шчапалі, цеплілі і вечаркавалі. Ракаўскія Швянч. 2. Наставаць (пра маладзік). Ужо маладзічок вечаркуя. Бакшты Іўеў. 3. Узыходзіць пазней (пра месяц). Месяц вечаркуя, ужо цёмна звечара. Гемзы Шальч. ВЕЧАРКІ, ВЯЧАРКЕ, ВЯЧОРКІ, ВЫЧОРКЫ толькі мн. Вячоркі. Бывала, сабярэцца восем-дзесяць папрадух у адну хату на вечаркі. Гемзы Шальч. На вечаркі пасходзяцца дзеўкі і прадуць. Мсцібава Ваўк. Вячарніцы ішлі на вячарке. Малахоўцы Бар. Калісь на вячоркі ішлі прасці, а хто вышывая. Міратычы Карэл. На вячоркі хадзілі с прасніцай. Вецярэвічы Пух. Прыходзь на вечаркі гуляць. Былі на вечаркох, а ўдзень с кудзеляю ідуць. Альхоўцы Лях. Ны было музыкы, так вычоркы. Мы старыі то ходымо на вычоркы до старых, а молодыі — до молодых. Сіманавічы Драг. ∇ Шлі хлопцы з вечарок і пабралі ўвесь мачок. Дзяніскавічы Ганц. ВЕЧАРНІЦА ж. Вячэрняя зорка. Вечарніца на небе зіхаціць, ззяе. Жылі Іўеў. ВЕЧАРНІЧКА ж. памянш. да вечарніца. Вечарнічка ідзе і за ей — месяц. Граўжышкі Ашм. ВЕЧАРУШКІ, ВІЧАРУШКІ, ВЯЧАРУШКІ толькі мн. устар. 1. Пэўны перыяд часу пасля каляд. Даўней вечарушкі пасля каляд аж да вадохрышча: да паўдня прадуць, а с паўдня ня робяць. Рыбчына Віл. 2. Тое ж, што і вечаркі. Вечарушкі, калі сабіраліся ўвечара: пралі, пёры шарпалі. Дзе вялікая хата — рабілі дзянюшкі і вечарушкі. Старыя Трокі Трак. Даўней вечарушкі ўстрайвалі. Ахрэмаўцы Брасл. Вічарушкі толькі збяруцца. Крэва Смарг. Папрадухі сабраліся на вячарушкі. Ракаўскія Швянч. ВЕЧАРЫНА ж. Адвячорак. Вечарына — с паўдня і да вечара. Вечарына і адвячорак — гэта адно і тоя ш. Нам дзялкі далі — на дзве вечарыны жаць. Альхоўка Навагр. Касіў раніцу, вечарыну і другую вечарыну — і скасіў. Гемзы Шальч. ВЕЧАРЫНА ж. Вечарынка. Даўней на вечарыну хадзілі, а цяпер — на танцы. Кураполле Паст. С той вечарыны я стаў музыкантам. Ракаўскія Швянч. На вечарыну хадзіла. Паляцкішкі Воран. У Гайлешах вечарыны спраўлялі. Ахрэмаўцы Брасл. Некалісь, калі сказаў бацька — ня йдзі на вечарыны ці на фэст — і ня пойдзеш. Груздава Паст. Вечарыны робяць, бываіць музыка. Малькуны Ігн. Калісь вечарыны былі. Ані ён на вечарыны хадзіў. Гемзы Шальч. ВЕЧКА н. Тое ж, што і века II. Вечка прырасло — чуць бачыць. Асавец Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶