Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
шча, шараваць ім добра. Магуны Паст. На вехцік, гаршчок памый! Мачаск Бярэз. ВЕЧА'П гл. ВЯЧА'П ВЕЧАРКАВАТДЬ незак. 1. Удзельнічаць у вячорках. Beчаркуюць увечары, пралі да начы. Лучыны сушылі, шчапалі, цеплілі i вечаркавалі. Ракаўскія Швянч. 2. Наставаць (пра маладзік). Ужо маладзічок вечаркуя. Бакшты Іўеў. 3. Узыходзіць пазней (пра месяц). Месяц вечаркуя, ужо цёмна звечара. Гемзы Шальч. ВЕЧАРКГ, ВЯЧАРКЕ', ВЯЧО'РКІ, ВЫЧОРКЫ' толькі мн. Вячоркі. Бывала, сабярэцца восем-дзесяць папрадух у адну хату на вечаркі. Гемзы Шальч. На вечаркі пасходзяцца дзеўкі i прадуцъ. Мсцібава Ваўк. Вячарніцы ішлі на вячарке. Малахоўцы Бар. Калісь на вячоркі ішлі прасці, а хто вышивая. Міратычы Карэл. На вячоркі хадзілі c прасніцай. Вецярэвічы Пух. Прыходзь на вечаркі гуляць. Былі на вечаркох, а ўдзень c кудзеляю ідуць. Альхоўцы Лях. Ны было музыки, так вычоркы. Мы старыі то ходымо на вычоркы до старых, а молодыі — до молодых. Сіманавічы Драг. V Шлі хлопцы з вечарок i пабралі ўвесь мачок. Дзяніскавічы Ганц. ВЕЧАРНІ'ЦА ж. Вячэрняя зорка. Вечарніца на небе зіхаціць, ззяе. Жылі Іўеў. ВЕЧАРНІ'ЧКА ж. памянш. да в е ч а р н і ц а. Вечарнічка ідзе i за ей — месяц. Граўжышкі Ашм. ВЕЧАРУ'ШКІ, ВІЧАРУ'ШКІ, ВЯЧАРУ'ШКІ толькі мн. у стар. 1. Пэўны перыяд часу пасля каляд. Даўней вечарушкі пасля каляд аж да вадохрышча: да паўдня прадуцъ, а c паўдня ня робяць. Рыбчына Віл. 2. Toe ж, што i в е ч а р к і. Beчарушкі, калі сабіраліся ўвечара: пралі, пёры шарпалі. Дзе вялікая хата — рабілі дзянюшкі i вечарушкі. Старыя Трокі Трак. Даўней вечарушкі ўстрайвалі. Ахрэмаўцы Брасл. Вічарушкі толькі збяруцца. Крэва Смарг. Папрадухі сабраліся на вячарушкі. Ракаўскія Швянч. ВЕЧАРЬГНА I ж. Адвячорак. Вечарына — c паўдня i да вечара. Вечарына i адвячорак — гэта адно i тоя ш. Нам дзялкі далі — на дзве вечарыны жаць. Альхоўка Навагр. Касіў раніцу, вечарыну i другую вечарыну — i скасіў. Гемзы Шальч. ВЕЧАРЫ'НА II ж. Вечарынка. Даўней на вечарыну хадзілі, a цяпер — на танцы. Кураполле Паст. С той вечарыны я стаў музыкантам. Ракаўскія Швянч. На вечарыну хадзіла. Паляцкішкі Воран. У Гайлешах вечарыны спраўлялі. Ахрэмаўцы Брасл. Некалісь, калі сказаў бацька — ня йдзі на вечарыны ці на фэст — i ня пойдзеш. Груздава Паст. Вечарыны робяць, бываіць музыка. Малькуны Ігн. Калісь вечарыны былі. Ані ён на вечарыны хадзіў. Гемзы Шальч. ВЕ'ЧКА н. Тое ж, што i в е к а II. Вечка прырасло — чуцъ бачыцъ. Асавец Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вечап, вячап
7 👁
 ◀  / 513  ▶