шок. Ахрэмаўцы Брасл. Віташок ужо саўсім маленькі. Беразіно Докш.; гл. вятох.
ВЕТКІ, ВЕТХІ мн. 1. Галіны. Нарубаў веткаў із скуйны. Новікі Гродз. Нарубаў ветхаў на венік, паткідалі ветхі пад ногі. Кіралі Шчуч. Наламаў ветхаў, венік звязаў. Як калі ні хапала корму, то ламалі ветхі гарэхавыя, асінавыя і кармілі скот. Міратычы Карэл. 2. Пучок вецця, невялікі венік. Навязаў для скаціны ветхаў, меншых, як венік, што хату мятуць. Пайду ў лес, можа якіх ветхаў навяжу. Ветхі вяжуць з бярозы. Альхоўка Навагр.
ВЕТЛЫ прым. Ветлівы. Яна баба ветлая, шуткуя. Малькуны Ігн.
ВЕТРАНІЦА, ВЯТРАНІЦА ж. Дошка для замацавання канцавой часткі саламянай страхі. Нада прыбіць ветраніцу да страхі, каб вецір салому не зносіў. Мярэцкія Глыб. Вятраніца прыбіваецца ў канцы страхі. Магуны Паст.
ВЕТРАЦЬ, ВІТРЫТЫ незак. 1. Праветрываць, сушыць. Ніхай ветрыць мая адзежа. Груздава Паст. 2. Ачышчаць на ветры (пра збожжа). Веялкай ветраяць, астаецца мякіна. Вязынка Маладз. Вітрать так: набырэ в коробку чы в рышыто збожі, выйдэ на вітёр, постэлэ радюшку чы хвартуха, дыржыть в руках і сыплэ, зэрня падае, а мнякыну вітёр односыть. Сіманавічы Драг.
ВЕТРУГА, ВЯТРУГА м. і ж. Моцны вецер, віхор. От узбурыўся ветруга, аш праз вуглы свішчыць. Ністанішкі Смарг. Сягоня вятруга велькая. Міратычы Карэл.; параўн. літ. vėtra, vėtrunga 'бура'.
ВЕТРЫВАЛ м. Буралом. З кораням вывернутыя дрэвы — ветрывал. Палік Барыс.
ВЕТРЫК, ВІТРЫК м. памянш. Ветрык. Ветрык павявая. Ністанішкі Смарг. Такый тэплый вітрык. Сіманавічы Драг.
ВЕТРЫЦА ж. мед. Вятранка. Ветрыца — хвароба ад ветру. Ахрэмаўцы Брасл.
ВЕТХІ гл. ВЕТКІ
ВЕХ м. бат. Цыкута. Вех — трава такая, ад яе каровы падыхаюць. Лісна. В.-Дзв.
ВЕХАТНІК м. бат. Балотны хвошч. Коні наядаюць курдзюк ат цвёрдага вехатніку. Глівін Барыс.
ВЕХАЦЬ м. Пучок саломы, цвёрдай травы і інш. Вехаць с саломы рабілі. Рыбчына Віл. Хвошч на бары ірвалі і вехці рабілі гаршкі шараваць. Рудня Астравітая Чэрв. Вехця трэба зрабіць мыць ладышыкі. Тухавічы Лях. Вехцям мыям гаршкі, саганы. Жодзішкі Смарг. Вехаць саломы кіня, кап хлеп запёкся ружова. Гемзы Шальч. ▽ Трэба вехця і нажа — будзя добрая дзяжа — пра неахайную гаспадыню. Граўжышкі Ашм.
ВЕХЦІК м. памянш. да вехаць. Вехцік робіцца с хва
83 👁