Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Шальч. Дупло, там пташкі вядуцца. Альхоўцы Лях. У нас бабры вядуцца. Бакшты Іўеў. Там зарослі, зайцы вядуцца. Гемзы Шальч. Колісь прасачаць, дзе ваўкі вядуцца, i едуць на аблаву. Азяраны Раг. У сельскум балоце вяліся ласі. Дзяніскавічы Ганц. Там балото, дубы, нетры, лаза, гады там вядуцца. Альхоўцы Лях. 2. Суіснаваць, жыць разам. Бароны з гракамі не вядуцца. Дакудава Лід. 3. безас. Даваць добры прыплод. Табе вядзецца скаціна. Альхоўка Навагр. Табе коні вядуцца, няма бяды. Старыя Смільгіні Воран. Як каму вядуцца авечкі, дык самапята акоціцца — прывядзецъ двоя вясной i ў восянь двоя. Груздава Паст. У нас вяліся авечкі. Вецярэвічы Пух. Свіня не вядуцца. Паляцкішкі Воран. Вядуцца ім жывёлы. Чычалі Швянч. У нас пчолы вяліся. Саланое Віл. У іх усё добра вядзецца. Ракаўскія Швянч. 4. Медь асабістае шчасце, добра жыць. Яму добра вядзецца. Кураполле Паст. 1м там добра вядзецца. Грыкені Вільн. Красці нельзя—■ пчолы не будуць вясціся, не павядуцца. Саланое Віл. 5. Радзіць (пра збожжа), не зводзіцца. Як канчаюць жаць, абагнуць чубок жыта i хлеба пакладуць, каб ён вёўся. Дакудава Лід. Каласы пакідалі на спарыню, кап вёўся хлеп. Кураполле Паст. 6. Быць у наяўнасці, ужывацца. Плугі ў той час ужо вяліся. Паляцкішкі Воран. 7. Знаходзіцца, бываць. Выспа сярод балота вядзецца. Быстрыца Астр. 8. Весці жывёлу. Вядтзецца Гэнусь с канём па плужок. Граўжышкі Ашм. Зенька с канём вядзецца. Ёдлавічы Брасл. 9. Паводзіць сябе. Яна нехарашо вялася i не глядзела свайго дзяцёнка. Ёдлавічы Брасл. V Як выдэцьця, то й півэнь нысэцьця, а як не, то й курыця ны хочэ. Сіманавічы Драг. ВЕ'СЯЛАСЦЬ ж. Весялосць. Мне весяласці няма. Альхоўка Навагр. ВЕСЯЛКІ' мн. бат. Смаржкі. Весялкі — грыбы, у іх шапачка на забурачках i е там кузялькі. Весялкі — самы ранні грыб, з лёду. Весялкі ніжуць i на сонейко. Альхоўцы Лях. Весялкі растуць, не едзяць веселкоў. Малыя Аўцюкі Калінк. ВЕСЯЛО', ВІСЯЛО' прысл. Весела. Весяло гулялі. Старое Сяло Зэльв. Весяло было ў хаце, цяпер паехалі дзеці хто куды. Любішчыцы Івац. Мне ўсігдa вісяло. Індра Красл. V Каму весяло, а каму слёзы. Кіралі Шчуч. ВЕСЯЛУ'ХА гл. ВЕСЕЛУ'ХА ВЕ'ТАХ гл. ВЯТО'Х ВЕТАШО'К, ВІТАШО'К м. Месяц у апошнюю чвэрць. Beташок — стары месяц, калі сходзіць. Палік Барыс. Веташок, як месяц убывая. Быстрыца Астр. Веташок — астатня, чацвёртая квадра месяца. Магуны Паст. Веташок толькі знаць. Гемзы Шальч. Веташок — стары месяц, як сярпочак. Рудня Астравітая Чэрв. Веташок — месяц у апошні тыдзень. Вялікія Нястанавічы Лаг. Маладзік нарадзіўся, а як сходзіць — віта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

веселуха, весяласць, весялуха, ветах, вятох, віташок
14 👁
 ◀  / 513  ▶