гэты быў нейкі абарацень: то нібы ваўком выглядае ці яшчэ кім. Мішневічы Шум.
АБАРАЧЫВАЦЦА незак. Ператварацца. Палонікі чорныя на жаб абарачываюцца. Валынцы В.-Дзв.
АБАРВАЦЦА зак. Падарвацца (пра здароўе, сілы). Ты абарвешся на такой рабоце. Ахрэмаўцы Брасл.
АБАРОТАК м. Абарот. У цяшкі гот абаротак мела: карову купіла, малако продала. Вецярэвічы Пух.
АБАРЫВАЦЬ незак. Заліваць варам. Абарываюць [красны] кіпятком пасля снавання. Мішневічы Шум.
АБАРЭЦ м. Прылада для лоўлі рыбы. Абарэц робіцца с сеткі, пасярот частае палатно, па баках рэць. Лісна В.-Дзв.
АБАСНУЦЬ зак. Заснуць. Паляглі і абаснулі гэтыя людзі. Груздава Паст. А свет абаснуў, а мяне сон не бярэ. Крэва Смарг.
АБАСХНУЦЬ зак. Абсохнуць. Ужо абасхла зямля. Вецярэвічы Пух.
АБАЎРЭЦЬ зак. Страціць з гадамі актыўнасць, бадзёрасць, пастарэць. Мой мужык ужо абаўрэў: пастарэў, пацежалей, ні хоча рабіць, ні страецца, ні страміцца ні да чаго. Раўбічы Мін.; параўн. літ. bjaurŭs 'брыдкі'.
АБАЧЫЦЦА зак. Пабачыцца. Я заўтра абачуся з ім. Жылі Іўеў.
АББІВАЦЬ незак. Абіваць снапы, вымалочваць. На сімяно аббівалі снапы, адбіралі салому. Філіпаўцы Красл.
АББЛОШКАНЫ дзеепрым. Абабіты (пра сноп). Снапы абблошканыя складалі ў гумнах. Ракаўскія Швянч.
АББЛОШКАЦЬ зак. Абабіць (сноп). Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. blõkšti 'абіваць снапы'.
АБВАДЗІЦЬ зак. Абвесці, паказаць. Абвадзіў ўсю Варшаву. Магуны Паст.
АБВАДЗЯНЕЦЬ зак. Зрабіцца вадкім, звадзянець. Як кісель абвадзянеіць — гэта прастаялая ежа. Кісель абвадзянеў, неяк яго есці. Кураполле Паст.
АБВАЛАКАНІК м. Кажух, пакрыты сукном. Зверху кажух абшывалі сукном — гэта абвалаканік. Магуны Паст.
АБВАРАЦАЦЦА зак. Запэцкацца ванітамі. Увесь абварацаўся. Ракаўскія Швянч.
АБВАРАЧВАЦЬ незак. Укручваць, загортваць. Раней рабілі так: акраўкі ад кілбасы пасоляць і ў сала абварачваюць. Жодзішкі Смарг.
АБВАРЫЦЬ зак. Апарыць. Абварыла, пузыр нашоўся на руцэ. Лайпушкі Ігн.
АБВЕСЦІ зак. Абмежаваць плошчу. Пан абвёў лес капцамі. Дзяніскавічы Ганц.
АБВІНУЦЬ зак. 1. Перавязаць рану. Параніў палец, трэба абвінуць. Вецярэвічы Пух. 2. Абгарнуцца, акрыцца. Кажух
98 👁