Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
абвінець i ляжыць, быццам спіць. Саланое Віл. 3. Абкруціць чым-н. Цэпам абвінуць плыт, i не пайдзець ён дальшэ. Kypaполле Паст. Абвінуць каля пальца. Каля пальца абвінуць не далі. Груздава Паст. Замуш Таня ішла, ля пальца абвінуць з дому не ўзяла. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. apvynioti тж' (ЛТ, 176), бел. завінуць, завінаць. АБГАВА'РАВАЦЬ, АБГАВА'РВАЦЬ, ОБГОВА'РУВАТЫ незак. Абгаворваць. Яна людзей абгаваравала з нох да галавы. Груздава Паст. Свякроў нявесту абгаварвая. Кіралі Шчуч. Всіх вона обговарувала. Сіманавічы Драг. АБГАЛАШЫ'ЦЬ зак. Абарваць, абламаць лісце, златашыць. Увесь сланечнік абгалашыла, каб не зацяняў. Вялікія Баяры Шчуч: АБГАЛЯЛЕ'ДЗЕЦЬ зак. Астыць. Абгаляледзея бульбачка, ідзіця есця. Бакшты Іўеў. АБГАНІ' толькі мн. Галоўкі ў санях. Абгані паламаліся. Мачаск Бярэз. АБГАНЯ'ЦЬ незак. Здзьмухваць (ветрам). Краса зрываецца ветрам, вецер абганяе. Крэва Смарг. АБГАРАДЖА'ЦЬ незак. Абгароджваць. Трэба абгараджаць буракі, кап свінні не лезлі. Паляцкішкі Воран. АБГА'РАК, АГА'РАК м. Прыгарак. Дай мне абгарак, я люблю. Быстрыца Астр. Дзеці любяць агаркі, б'юцца за іх. Жодзішкі Смарг. АБГАРА'ЦЬ зак. Абараць. Хлопяц абгора бульбу. Быстрыца Астр. АБГАСА'ЦЬ незак. Тушыцца, гаснуць. Агонь абгасая ветрам. Номікі Бабіц. АБГГНЩЬ зак. Пакрыцца інеем. Абгініла — марозам абышло белым. Магуны Паст. АБГЛАДА'ЦЬ зак. Абкусаць. Прусакоў многа было, даўней абгложуць лыткі. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. обглодать тж'. АБГЛЯДА'ЦЦА гл. АГЛЯДА'ЦЦА АБГНІ'ЛЫ прым. Спарахнелы. Абгнілы пень, зараз рассыплецца. Беразіно Докш. АБГО'НША зб. ж. Адходы ад шатравання. Ячмень шатруюць, палучаюцца шатравіння, ці абгоніна. Вязынка Маладз. АБГРАПСЦГ зак. Абгрэбці. Як змалоціш, нада абграбсці салому, каласы, а зярно зграбаць у кучу. Лісна, Валынцы В.-Дзв. АБГРУЖА'ЦЦА незак. Разгружацца. Абгружаўся грузавік каля возіра. Палік Барыс. АБГРЬГЗАЦЬ, ОБГРЬГЗУВАТЫ незак. Аб'ядаць кару. Зайцы зімой сады абгрызаюць. Швэды Вільн. Гэту яблынку зайці кажну зыму обгрызують. Сіманавічы Драг. АБГРЬГСЩ, ОБГРЫ'СТЫ зак. Аб'есці кару. Яблынку зо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абгавараваць, абгаварваць, абгалашыць, абгаляледзець, абганяць, абгараць, абгасаць, абгладаць, абглядацца, абгонша, абгружацца, абесці, абядаць, агарак, аглядацца, бюцца, обговаруваты, обгрысты
17 👁
 ◀  / 513  ▶