ка скруткаў. Дакудава Лід. Венцерку баранак купіў. Жылі Іўеў. Венцерку рыбы прынёс. Вінцірка грыбоў насушыла. Бакшты Іўеў.; гл. вірціна.
ВЕНЦЭЙ прысл. 1. Часцей. У нас венцэй кажуць брух, чым жывот. Паляцкішкі Воран. 2. Больш. Венцэй нічога не было там. Грыкені Вільн.; параўн. польск. więcej 'тж'.
ВЕНЦЯР гл. ВЕНЦЕР
ВЕНЧАК м. Звяно кола. Венчакі ў колах. Альхоўцы Лях.
ВЕПЛАВАТЫ прым. зневаж. Недаразвіты, дурнаваты. У яе веплаваты мужык. Лісна В.-Дзв.; гл. вяпла.
ВЕРАБ'Е мн. Агульная назва дробных птушак. Вераб'е — розныя малыя птушкі. Масілавічы Сл.
ВЕРАБІНА ж. бат. Рабіна. Пасля вайны вырасла верабіна, старая яна. Стральцы Гродз.
ВЕРАПЕЙ м. бат. Лопух. Верапей мае шышкі, якія лепяцца. Пацаўшчына Дзятл. Верапей тут расце, ліст яго прыкладзі да галавы — і не так будзе балець. Галубы Маст.; параўн. руск. репей 'тж'.
ВЕРАС, ВЕРАСТ м. бат. Верас. Верас высокі, па барах многа яга. Беразіно Докш. З верасу пчолы бяруць многа мёду. Альхоўка Навагр.Вераст ад мачы п'юць. Вострава Маст.
ВЕРАСЕНЬ м. Тое ж, што і верас. Верасень у лесе расце. Ванелевічы Кап.
ВЕРАСКОВЫ, ВЕРАСОВЫ прым. Верасовы. Верасковы мёт урэдны пчалам. Вецярэвічы Пух. Верасовы мёт цёмны. Рыбчына Віл.
ВЕРАЦЕЙКА ж. Астравок сярод балота. Верацейка — месца сярод балот, дзе кусочак бору, суха там, пару бяроз расце. Ухвала Круп.
ВЕРАЦЕЙКА ж. заал. Пліска. Верацейка серэнькая, усё врэмя шыйкай водзіць. Кураполле Паст.
ВЕРАЦЕНІЦА, ВЕРАЦЁНІЦА, ВЕРАЦЯНІЦА ж. заал. Гадзюка, вераценніца. Вераценіца блясцяшчая, рыжая такая. Лісна В.-Дзв. Верацёніца кусаецца сільна. Рудня Астравітая Чэрв. Верацяніца — самая едавітая гадзіна. Кураполле Паст.
ВЕРАЦЕННІК м. заал. Вугрыца. Вераценнік—рыба такая, яе не ядуць, на яе рыбу ловяць. Акунь на вераценніка добра бярэцца. Азяраны Раг.
ВЕРАЦЕНЬ м. устар. Мера даўжыні поля, роўная ста метрам. Верацень поля згараў. У даўжыню палосы мералі некалі на вератні. Сколькі вератняў аўса, ячменю, гароху насеяна? Вератней двоя да лесу. Загон быў — троі вератні ў длініну. Бакшты Іўеў. Двоі вератні зямлі. Жыдзевічы Іўеў.
ВЕРАЦЁНА гл. ВЕРАЦЯНО
ВЕРАЦЁНКА, ВЕРАЦЕНЦА, ВЕРАЦЁНЦА н. памянш. да верацяно. Бабуля прала верацёнкамі. Быстрыца Астр. Вераценца напрадзеных нітак. З вераценца цэвачка наматва
100 👁