ецца нітак. Мачаск Бярэз. Мой тата тачыў верацёнцы. Старый Смільгіні Воран. ВЕРАЦЯНО', ВІРАЦЯНО', ВЫРЫТЫНО', BIPATHO' н., ВЕРАЦЁНА ж. 1. Верацяно. Верацяном вытрасалі валакно. Грыкені Вільн. Даўней пралі верацёнамі. Гемзы Шальч. Дьві вырытыні напряла. Сіманавічы Драг. Прала на віратно мыя банка. Індра Красл. Я верацёнай прала. Лайпушкі Ігн. Пралі верацёнам сначала, а патом — калаўроты былі. Навікі Лудз. 2. Вертыкальны шпень, на які насаджваецца верхні камень у жорнах. Верацяно праходзя праз сподні камянь. Гемзы Шальч. Верацяно ў жорнах. Беняконі Воран. 3. Млён. Вірацяно ўстаўлялася ў дырачку, i круцілі за вірацяно i малолі. Філіпаўцы Красл. ВЕРАЦЯЯ', ВЭРЭ'ТЭЯ ж. Астравок сярод балота. Bepaцяя — вышэйшы бугарок, зарошшы лесам сярод балота, тое месца, дзе сярод балот кусочак бору, кругловіна такая, брусніцы там растуць. Ухвала Круп. На еэрэтэі кусэлэ [касілі]. Вэрэтэя — уструеок на ріццэ, на возэрувэ, на булотувэ. Радастаў Драг. ВЕРАШЧА'ЙКА, ВЕРАШЧАТА, ВЕРАШЧА'КА, BEPШЧА'КА, ВЯРАШЧА'КА ж. кулін. 1. Мачанка, прыгатаваная з мукі, свежага мяса, сала. Даўней верашчайку варылі. Старое Сяло Зэльв. Верашчагу робяць бліны мачаць. Малькуны Ігн. Верашчаку на сняданне варылі бліны мачаць. Ністанішкі Смарг. I цяпер варым верашчаку. Жылі Іўеў. Блінамі мачалі ў верашчаку: спякуць саланіны, раскалоцяць мукі, уліюць у сала, паставяць у печ — верашчака спячэцца. Вялікія Нястанавічы Лаг. Верашчаку ca свежага мяса робюць: костачак насячэш, уліеш расоліку з буракоў, у печ уставіш, стушыш, мукой прыкалоціш i бліны мачаіш, як добра ўпрэіць, на каляды гэдак рабілі, з блінамі елі. Саланое Віл. Мяса кідалі ў верашчаку i с хлебам елі. Дзяніскавічы Ганц. Вярашчаку рабілі з мяса, сала, падкалочвалі мукой, елі яе з блінамі. Малахоўцы Бар. 2. Мачанка на рыбным расоле. Вершчаку варылі так: расоліку рыбнага ўліеш, паткалоціш мукой i паджарыш алеям. Настроілі вершчакі. Гемзы Шальч. 3. Мачанка з льнянога семя, канапель, маку. Aльняно семянё намелеш, наробіш верашчакі i наясіся. Малолі мак, каноплІ. Патоўчано i npaсеяно на сіто семянё заварыш кіпятком, потым запраўлялі чыснаком з цыбулькаю — гэто верашчака, елі c картошкаю ў пост. Міратычы Карэл. Даўней семя папрышчаць, закалоцяць i вараць верашчаку. Альхоўцы Лях. ВЕРАЯ' ж. 1. Шуло ў гаспадарчым будынку. У хаця—шуло, a ў гумне — верая. Вязынка Маладз. Вярэі замацоўваюцца лапамі. Старыя Смільгіні Воран. Варота прыкрапляюцъ da eepat. Жыдзевічы Іўеў. На верэі ўбівалі крукі i вешалі дзверы. Вярэі — крайнія сохі ў гумне. Гемзы Шальч. 2. Бэлька ў
Дадатковыя словы
bepшчака, верашчайка, вярашчака
10 👁