Старонка 297
/ 513
ВЕЛЯ гл. ВЕЛЕ ВЕНГЕРКА, АНГЕРКА ж. Жаночае паліто. Даўней венгеркі шылі, машастам кругом аблямаваны былі — і падол, і рукава, жанчыны насілі. Старыя Смільгіні Воран. Ангерка — доўга, як паліто [жаночае], з белаго сукна сваей работы. Номікі Бабіц.; гл. а л е н г е р к а. ВЕНГЛЯРНЯ ж. Вяндлярня. У папа была венглярня. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. польск. wędzarnia 'тж'. ВЕНІК м. 1. Венік. Венікі на шост вешаюць напару. Навязаў пяць пар венікаў. Саланое Віл. Бярозавымі венікамі добра хвашчыцца. Ахрэмаўцы Брасл. Венікі няможна вязаць да Сёмухі, бо гужы будуць ісці ў будынак. Жыдзевічы Іўеў. 2. Памяло. З хвоі вязалі венік пячны на пожаху. Памочыш той венік і печ вымітаіш. Кіралі Шчуч. ◇ Пайсці ў венікі — пайсці нарэзаць венікаў. Пашоў у венікі. Саланое Віл. ВЕНКА ж. анат. Вена. Прабіта венка і кроў цячэ. Баброўнікі Гарад. ВЕНКШАНЬКІ прым. выш. Большанькі. Венкшаньку картофлю выбрала, дробная засталася. Жылі Іўеў. ВЕНКШЫ прым. Большы. Даўней як венкшы пасах, то дзеўку бяруць. Жылі Іўеў. У засценку пяць-шэсць хатаў, а вёска венкшая. Грыкені Вільн.; параўн. польск. większy 'тж'. ВЕНЦ прысл. Больш. Зямлі меў паўвалокі ці венц. Грыкені Вільн.; параўн. польск. więcej 'тж'. ВЕНЦЕР, ВЕНЦЯР, ВЕНЦАР м. рыб. Венцер. Венцеры ставілі. Ёдлавічы Брасл. Венцер без лукоў, небальшыя скрыдлы, на споднім шнуру — ценжаркі, на верхнім шнуру — плавукі з коркаў ці з кары бярозавай, яна пакруціўшыся і яе надзяюць на шнур. Гемзы Шальч. Венцер, у ім шырокі куль, а туды вузейшы ўстаўляецца. Бакшты Іўеў. Венцер — пяць абручэй, у сярэдзіне горлы, атходзяць два крыла на лясках, чатыры ляскі, куль расшаргіваецца — і бяры рыбу. Глівін Барыс. У венцеры абручы кругом, апцягнутыя сеткай, горлы такія — рыба заходзіць і ня выйдзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Венцяр з горлам, па старанам — крыла. Быстрыца Астр. Венцяр вяжацца з нітак, а патом нацягваецца на каблукі, сагнутыя з гарэшыны. Венцяры ставяцца вясною пад час разліву вады. Альхоўка Навагр. Венцярэ раньша рабілі — тая бучка, толькі два крыла. Стральцы Гродз. У венцяры крыллі, кулёк і многа абручоў. Рыбчына Віл. У венцары тры душкі круглыя, прыроблены крылля, а на канцах тры колікі, адзін ззаду ў карме. Колік утыкаецца, кап венцар стаяў на месцы, не сагнала вада. З венцарам рыбу лавілі. Венцары былі. Саланое Віл.; параўн. літ. venteris 'тж' (ЛТ, 171). ВЕНЦЕРКА, ВІНЦІРКА, ВІНЦЯРКА н. і ж. Звязак, вясло, нізка. Вінцірка ліпы, лазы, вязу. Бакшты Іўеў. Ліпу даўней дралі, сушылі, круцілі ў скруткі і паніжа цэла вінцяр-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
/ 513