ВЕЛІГО'Р м. экспр. Вялізны, высокі чалавек. Пашоў велігор, як дырда. Быстрыца Астр. ВЕ'ЛІЗНЫ прым. Вялізны. Велізны хлопяц, a вераб'е страляя, пауз будынак бегая. Велізна кацянё. Велізная картопля парасла. Велізныя пракосы ляжаць. Велізныя пасцілкі ткалі. Вецярэвічы Пух. ВЕЛІКО'СЦЬ ж. Велічыня. Вол велікосці патхадзяшчы пат карову. Новікі Гродз.; параўн. польск. wielkość тж'. ВЕ'ЛЫ толькі мн. Прылада для распінання скуры. Скура на велах разапнецца. Быстрыца Астр. ВЕЛЬКА'НЕЦ м. рэліг. Вялікдзень. Вероніца, a праз нядзелю — вельканец. Індра Красл.; параўн. польск. wielkanoc тж'. ВЕ'ЛЬКД прым. 1. Дарослы. Сынок падрос, велькі стаў. Любішчыцы Івац. Унука велька вырасла. Навасёлкі Свісл. 2. Які адносіцца да асобнай пароды, віду. Бег еоўк велькі — конскай пароды. Велькія мурашкі — куслівыя. Старыя Смільгіні Воран. 3. Які займае вялікую плошчу, выдзяляецца па вышыні. Тут быў велькі лес. Гемзы Шальч. Велькія лясы былі. Кіралі Шчуч. 4. Паўнаводны, шырокі. Тут была велькая рэчка, на том велькум мосце стаялі. Старыя Смільгіні Воран. 5. Значны па аб'ёму, памерах. ён багаты, дом велькі мае. Гемзы Шальч. Велька *ў яе хата, нова. Пацаўшчына Дзятл. Нарчэ — велька веска. Кіршгі Шчуч. Акно велька. Старыя Смільгіні Воран. У яго велька галава. Паляцкішкі Воран. Булка велька хлеба. Грэцкай кашы вельку міску з'еў. Мсцібава Ваўк. Узяў кошык велькі i пашоў na грыбэ. Клралі Шчуч. Велькія сані вазіць лес. Велькія пухіры камары накусалі. Навасёлкі Свісл. Калі неба грудавата, мы бульбу садзім — будзя бульба велька расці. У яе велькі жывот. Альхоўка Haвагр. У яго лысіна велька. Міратычы Карэл. 6. Значны па колькасці. Велька стада кароў у нашым калхозе. Велька цана на свіня. Старое Сяло Зэльв. Велькія грошы заплаціў, купіў хату. Велька ўтрата яму. Кіралі Шчуч. 7. Няякасны. Велькая масла — не збіваецца ў камок. Граўжышкі Ашм. 8. Моцны па сіле, па інтэнсіўнасці ўздзеяння. Вот вецяр велькі. Малахоўцы Бар. Велькі холат. Крынкі Крын. Велькі марос быў. Жылі Іўеў., Галубы Мает. Велька вада &e ў берах. Гемзы Шальч. Велька сіла ў яго. Старыя Смільгіні Воран. У яго велька горач, з горачы стала. Там пыл велькі. Старое Сяло Зэльв. 'ЧПойдзяш з малога ды ў велькаё. Міратычы Карэл. А велька штука зрабіць гэта! Гемзы Шальч.; параўн. польск. wielki вялікі'. ВЕ'ЛЬМА, ВЕ'ЛЬМО прысл. Вельмі. Бельма печ цёплая. Вецярэвічы Пух. Бельмо памоцно яно [зелле], як карова кроўю мочыцца. Альхоўцы Лях. Hi вельмо хоча есци Міратычы Карэл. Hi вельмо глухая. Рудня Астравітая Чэрв
Дадатковыя словы
абёму, велы, велькд, вельма, велікосць, верабе, вербніца, зеў
13 👁