Я вжэ старая, я вжэ вік збуваю. Короткий в его вік. Сіманівічы Драг. Цэлы век так жыю. Гемзы Шальч. Яна век гаруя. Азяраны Раг. 3. Ніколі. Я век не думала, што за яго пайду [замуж]. Ахрэмаўцы Брасл. Цябе век ні найдзіш дома — усё ты ў хаду. Валынцы В.-Дзв. Вона вік ни схочэ гэтого робыты. Сіманавічы Драг. 4. Стагоддзе. Пройдуць вяка — i многа пераменіцца. Дзяніскавічы Ганц. V Век жъщъ — не мех шыць. Саланое Віл. Кашэчы век жывеш, сабачы век пражыу. Бакшты Іўеў. Жыве чалавек медовый, гнездовий, собачий i без'яны век. Малыя Аўцюкі Калінк. Хто будзіць ліжаць — той век веку перадасць — не зносіцца такі чалавек. Саланое Віл. Век чалавек жывець— i дураком уміраіць. Ахрэмаўцы Брасл. Пэршых дваццэть літ чоловік живэ чоловічы роки, чоловічый вік, другы дваццэть літ — воловий вік, шэ дваццэть — собаччый вік, шэ дваццэть — навпын, мавпын, вік. Сорок рык — бабин вік. Сіманавічы Драг. О Цёмным векам — гаруючы. Я цёмным векам живу. Дакудава Лід. Веку не дажыць — заўчасна памерці. Яна веку не дажыла — забіў яе мужик. Кураполле Паст. Ужо веку дажыла баба, а яшчэ крэпкая. Саланое Віл. ВЕ'КА I, ВЕ'КО н. 1. Накрыўка на кубел, куфар, скрыню. Века да кубла было i палачка. Саланое Віл. У куфру пукато веко. Малахоўцы Бар. Скрыня закрывалася векам, i кубел на адзежу закрываўся векам. Дзяніскавічы Ганц. Замуш некалі шлі с кубламі: века i палкай замыкаўся. Крэва Смарг. 2. Застаўка ў вуллі. Збоку у ля закрывалася века. Саланое Віл. ВЕ'КА II н. Павека. Валаскі на веку, а над векам брови. Рудня Астравітая Чэрв. ВЕКАВУ'ХА ж. Старая дзеўка. V У сяасауку муха — як дзеўка-векавуха. Ухвала Круп. ВЕЛАВЕ'Ц м. бат. Ядловец. Велавец бяруць i вэндзяць мяса. Пацаўшчына Дзятл. Вендзілі велаўцом. Галубы Мает. ВЕЛАЦО'ВЫ прим. Ядлаўцовы. Велацовыя ягады ад почак п'юць. Галубы Мает. ВЕ'ЛЕ, ВЕ'ЛЯ, ВЕ'ЛЕ прысл. 1. Шмат, многа. О, веле стаякоў настаўляла. Беняконі Воран. Веле сцен: пяць, дзесяць. Грыкені Вільн. Яна веле мае сукень, веля убораў, стрбяў табе трэба купіць. Старыя Трокі Трак. Там велё лупін, хай возьмя нівелё. Міратычы Карэл. 2. Колькі, колькі-н. Веле малака ў мяне бралі? Старыя Трокі Трак. Хоць бы далі паленцаў веля на рэмонт. Паляцкішкі Воран. Можаш пагаварыць, веля хочаш. Веля калоткаў у цябе? Старыя Смільгіні Воран. А веля там тэй хаты — бутка. Гемзы Шальч. 3. Толькі. Ругаецца стары, як цігра, веля спакою, як у хаці німа. Mipaтычы Карэл. 4. Працяглы час. Я веля нахадзілася па леся. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. wiele 'многа, багата
Дадатковыя словы
безяны, пюць
11 👁