ВЕТАЦЬ м. Вехаць. Ест вегаць мыць пасуду, Мсцібава Ваўк. ВЕ'ДАМА пабоч. Вядома. Ведама, такая вышына! Вязынка Маладз. Ведама, хата пустая, ні жыта. Малахоўцы Бар. ВЕ'ДАЦЬ незак. 1. Мець уяўленне аб чым-н. Я ўсю пушчу ведаю, дзе які востраў, дзе гало. Бацько тут жыў, то ўсю пушчу ведаў. Mo што людзі i ведаюць, як даўней было. Дзяніскавічы Ганц. Я ведала ўсе кусцікі. Альхоўцы Лях. 2. Медь навык, практыку. Як матка прыдзе, то ведацьме, што зварыць. Навасёлкі Свісл. 3. Уяўляць, разумець. Яна з радасці не ведаіць, як ca мной гукаць. Саланое Віл. 4. Мець звесткі аб наяўнасці каго-н. ці чаго-н. Ці ведаеш ты, дзе ён? Вецярэвічы Пух. Не ведаеш ты, у каго плуг ёсць? Гемзы Шальч. ВЕ'ДЗЬМА ж. абразл. Сярдзітая жанчына. Нехай гэты ведзьмы палучаюць! Ахрэмаўцы Брасл. ВЕДЗЯРКО' н. памянш. Вядзерца. Трэба ведзярко сагрэцъ вады. Магуны Паст. ВЕДЗЯРЦО' н. Тое ж, што i в е д з я р к о. Ведзярцо вынясі на двор. Асавец Віл. ВЕДЗЯЯ', ВІДЗЯЯ' ж. рыб. Рыбалоўная сетка, браднік. Ведзяя — абруч i да абруча вялікая сетка i дзве палкі, ловяцъ удваіх, цягнуць па рацэ. Рыбчына Віл. Відзяя — гэта сетка: дзве лоткі, а яна пасярэдзіня. Жодзішкі Смарг.; параўн. літ. vedeja тж'. ВЕДРАВІ'К м. Драўляная бочачка, якая змяшчае адно вядро вадкасці. Ведравік — само меншэ барылка. Судэрва Вільн. ВЕ'ІЛКА гл. ВЕ'ЯЛКА ВЕ'ЩЬ гл, ВЕ'ЯЦЬ ВЕ'ЙДАЦЦА незак. 1. Жыць самотна, не ўступаць у шлюб. Вейдаецца, замуш не ідзе. ён сам вейдаецца. Баброўнікі Гарад. 2. Дрэнна, няўмела працаваць. Не можэ працаваць, вейдаецца. Баброўнікі Гарад. ВЕЙКА'ЛІС м. Пляменнік. Сын брата i сын сястры — вейкаліс. Паляцкішкі Воран.; параўн. літ. vaikelis тж'. ВЕ'ЙКІ мн. Павекі з вейкамі. Кідала дрова ў печ i вейкі абсмаліла. Дзяніскавічы Ганц. ВЕК, BIK м. 1. Узрост. У маладым вяку інцярэсна было жыць. Рыбчына Віл. Сына ўбіла ў маладым веку. Дзяніскавічы Ганц. У маладом веку памёр чалавек. Рудня Астравітая Чэрв. 3 гэтага веку не прадуць, не ткуць. Ракаўскія Швянч. У старым веку чалавек ня помніць. Ахрэмаўцы Брасл. Очань цяжолая апірацыя ў такім веку. Шамялі Брасл. 2, Жыццё, перыяд існавання чаго-н., каго-н. Бывало, век — да сто лет, век чалавека. Чычалі Швянч. Старыя мы, наш дзет ~ век. Гемзы Шальч. Усякіх прычын на вяку бывая. На вяку ўсяго было. Азяраны Раг. Я цілый вік быдую. Вкоротылы ему віку
Дадатковыя словы
ведзьма, вейдацца, вещь, веялка, веяць, веілка
17 👁