ВАШКА II гл. ВАЖКА
ВАШКІ гл. ВАЖКІ
ВАШОВАТЫ гл. ВАШАВАЦЬ
ВАШОЎКА ж. Дзеянне паводле значэння дзеяслова в а ш а в а ць 1. Працэс выцягвання бярвення з ракі. Патцэплівалі лес і выцягвалі на сушу — гэта вашоўка. Глівін Барыс.
ВАШТАЙ м. Той, хто кіруе канём у час вывазу гною на поле. Ваштаі гной перавозілі. Талакой вывозілі гной: ваштай вязе вое з гноям, а потым перадае другому — падвозіў да другога. Мы [дзеці] былі ваштаі — коняй падганялі. Магуны Паст. Як гной дзе ў талацэ возюць і хлопцы коні водзюць — іх завуць ваштаі. Кураполле Паст. Я коні вадзіла, ваштаём была, гной як вазілі, і зарабляла пяць капеік у пана. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. vežti 'вазіць'.
ВАШЧУРЫНЫ мн. 1. Соты. Чысты воск, неналеяны мёдам, называюць вашчурыны. Азяраны Раг. 2. Вашчына. Кагда хочыш аддзяліць вашчурыны, кладзеш у торбу і мёд выціскаюць, а вашчурыны астаюцца ў дзяружнай торбе. Азяраны Раг. 3. Вашчына штучнага вырабу. Гатовыя вашчурыны купляюць. На вашчурыны ставяцца чаркі. Азяраны Раг.
ВАШЧЫЗНА ж. Вашчына. З вашчызны топяць воск. Мсцібава Ваўк.
ВАШЧЫНА ж., ВАШЧЫНЫ мн. 1. Пустыя пчаліныя соты. Вашчына як старая — чорная. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Соты з мёдам. З вашчыны мёт выціскаюць. Лошкамі з вашчынамі елі мёт. Саланое Віл. 3. Вашчына штучнага вырабу. Гэты цалы пляц воску прадаюць і купляюць вашчыну. Гемзы Шальч. І штучна вашчына ест. Мсцібава Ваўк. Вашчыну робяць з воску. Рудня Астравітая Чэрв. З кілаграму воску можна зрабіць дванаццаць-чатырнаццаць вашчын. Груздава Паст. 4. Адходы ад воску. Ажымак, вашчыны астаюцца на сіці. Кураполле Паст. Вашчыны ад воску. Саланое Віл.
ВАШЧЫЦЬ, ВОШЧЫТЫ незак. Націраць, насычаць воскам. Дратву вашчылі воскам. Грыкені Вільн. Вошчыла нытку. Сіманавічы Драг.
ВАШЫЛЯЦ м. абразл. Вашывец. Кап высах ён, вашыляц гэты! Міратычы Карэл.
ВАШЭННЫ прым. Высачэзны. Летась такія вашэнныя кукурузнікі былі. Азяраны Раг.
ВАЯВАЦЬ незак. Буяніць, біцца. Ён ваюіць, б'ецца цэлы дзень. Саланое Віл.
ВАЯКА, ВОЯКА м. 1. Воін. Ваякі пабіты былі. Валынцы В.-Дзв. 2. іран. Салдат. Якый с тыбэ вояка будэ? Сіманавічы Драг. 3. Задзіра. Гэтой вояка знов побывся. Сіманавічы Драг.
ВБІЕТОМ гл. БЕГАМ
ВДОМА прысл. Дома. Ны буў вдома, вона була вдома. Відзібар Стол., Сіманавічы Драг.
132 👁