Старонка 296
/ 513
ВЕЛІГО'Р м. экспр. Вялізны, высокі чалавек. Пашоў велігор, як дырда. Быстрыца Астр. ВЕЛІЗНЫ прым. Вялізны. Велізны хлопяц, а вераб'е страляя, паўз будынак бегая. Велізна кацянё. Велізная картопля парасла. Велізныя пракосы ляжаць. Велізныя пасцілкі ткалі. Вецярэвічы Пух. ВЕЛІКОСЦЬ ж. Велічыня. Вол велікосці патхадзяшчы пат карову. Новікі Гродз.; параўн. польск. wielkość 'тж'. ВЕЛЫ толькі мн. Прылада для распінання скуры. Скура на велах разапнецца. Быстрыца Астр. ВЕЛЬКАНЕЦ м. рэліг. Вялікдзень. Вербніца, а праз нядзелю — вельканец. Індра Красл.; параўн. польск. wielkanoc 'тж'. ВЕЛЬКІ прым. 1. Дарослы. Сынок падрос, велькі стаў. Любішчыцы Івац. Унука велька вырасла. Навасёлкі Свісл. 2. Які адносіцца да асобнай пароды, віду. Бег воўк велькі — конскай пароды. Велькія мурашкі — куслівыя. Старыя Смільгіні Воран. 3. Які займае вялікую плошчу, выдзяляецца па вышыні. Тут быў велькі лес. Гемзы Шальч. Велькія лясы былі. Кіралі Шчуч. 4. Паўнаводны, шырокі. Тут была велькая рэчка, на том велькум мосце стаялі. Старыя Смільгіні Воран. 5. Значны па аб'ёму, памерах. Ён багаты, дом велькі мае. Гемзы Шальч. Велька ў яе хата, нова. Пацаўшчына Дзятл. Нарчэ — велька вёска. Кіралі Шчуч. Акно велька. Старыя Смільгіні Воран. У яго велька галава. Паляцкішкі Воран. Булка велька хлеба. Грэцкай кашы вельку міску з'еў. Мсцібава Ваўк. Узяў кошык велькі і пашоў па грыбэ. Кіралі Шчуч. Велькія сані вазіць лес. Велькія пухіры камары накусалі. Навасёлкі Свісл. Калі неба грудавата, мы бульбу садзім — будзя бульба велька расці. У яе велькі жывот. Альхоўка Навагр. У яго лысіна велька. Міратычы Карэл. 6. Значны па колькасці. Велька стада кароў у нашым калхозе. Велька цана на свіня. Старое Сяло Зэльв. Велькія грошы заплаціў, купіў хату. Велька ўтрата яму. Кіралі Шчуч. 7. Няякасны. Велькая масла — не збіваецца ў камок. Граўжышкі Ашм. 8. Моцны па сіле, па інтэнсіўнасці ўздзеяння. Вот вецяр велькі. Малахоўцы Бар. Велькі холат. Крынкі Крын. Велькі марос быў. Жылі Іўеў., Галубы Маст. Велька вада б'е ў берах. Гемзы Шальч. Велька сіла ў яго. Старыя Смільгіні Воран. У яго велька горач, з горачы стала. Там пыл велькі. Старое Сяло Зэльв. Пойдзяш з малога ды ў велькаё. Міратычы Карэл. А велька штука зрабіць гэта! Гемзы Шальч.; параўн. польск. wielki 'вялікі'. ВЕЛЬМА, ВЕЛЬМО прысл. Вельмі. Вельма печ цёплая. Вецярэвічы Пух. Вельмо памоцно яно [зелле], як карова кроўю мочыцца. Альхоўцы Лях. Ні вельмо хоча есці. Міратычы Карэл. Ні вельмо глухая. Рудня Астравітая Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
/ 513