Я вжэ старая, я вжэ вік збуваю. Короткый в ёго вік. Сіманівічы Драг. Цэлы век так жыю. Гемзы Шальч. Яна век гаруя. Азяраны Раг. Ніколі. Я век не думала, што за яго пайду [замуж]. Ахрэмаўцы Брасл. Цябе век ні найдзіш дома — усё ты ў хаду. Валынцы В.-Дзв. Вона вік ны схочэ гэтого робыты. Сіманавічы Драг. Стагоддзе. Пройдуць вяка — і многа перамеcніцца. Дзяніскавічы Ганц. ∇ Век жыць — не мех шыць. Саланое Віл. Кашэчы век жывеш, сабачы век пражыў. Бакшты Іўеў. Жыве чалавек медовый, гнездовый, собачый і без'яны век. Малыя Аўцюкі Калінк. Хто будзіць ліжаць — той век веку перадасць — не зносіцца такі чалавек. Саланое Віл. Век чалавек жывець — і дураком уміраіць. Ахрэмаўцы Брасл. Пэршых дваццэть літ чоловік жывэ чоловічы рокі, чоловічый вік, другы дваццэть літ — воловый вік, шэ дваццэть — собаччый вік, шэ дваццэть — навпын, мавпын, вік. Сорок рык — бабын вік. Сіманавічы Драг. ◊ Цёмным векам — гаруючы. Я цёмным векам жыву. Дакудава Лід. Веку не дажыць — заўчасна памерці. Яна веку не дажыла — забіў яе мужык. Кураполле Паст. Ужо веку дажыла баба, а яшчэ крэпкая. Саланое Віл.
ВЕКА, ВЕКО н. 1. Накрыўка на кубел, куфар, скрыню. Века да кубла было і палачка. Саланое Віл. У куфру пукато веко. Малахоўцы Бар. Скрыня закрывалася векам, і кубел на адзежу закрываўся векам. Дзяніскавічы Ганц. Замуш некалі шлі с кубламі: века і палкай замыкайся. Крэва Смарг. 2. Застаўка ў вуллі. Збоку уля закрывалася века. Саланое Віл.
ВЕКА н. Павека. Валаскі на веку, а над векам бровы. Рудня Астравітая Чэрв.
ВЕКАВУХА ж. Старая дзеўка. ∇ У спасаўку муха — як дзеўка-векавуха. Ухвала Круп.
ВЕЛАВЕЦ м. бат. Ядловец. Велавец бяруць і вэндзяць мяса. Пацаўшчына Дзятл. Вендзілі велаўцом. Галубы Маст.
ВЕЛАЦОВЫ прым. Ядлаўцовы. Велацовыя ягады ад почак п'юць. Галубы Маст.
ВЕЛЕ, ВЕЛЯ, ВЕЛЁ прысл. 1. Шмат, многа. О, веле стаякоў настаўляла. Беняконі Воран. Веле сцен: пяць, дзесяць. Грыкені Вільн. Яна веле мае сукень, веля убораў, строяў табе трэба купіць. Старыя Трокі Трак. Там велё лупін, хай возьмя нівелё. Міратычы Карэл. 2. Колькі, колькі-н. Веле малака ў мяне бралі? Старыя Трокі Трак. Хоць бы далі паленцаў веля на рэмонт. Паляцкішкі Воран. Можаш пагаварыць, веля хочаш. Веля калоткаў у цябе? Старыя Смільгіні Воран. А веля там тэй хаты — бутка. Гемзы Шальч. 3. Толькі. Ругаецца стары, як цігра, веля спакою, як у хаці німа. Міратычы Карэл. 4. Працяглы час. Я веля нахадзілася па леся. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. wiele 'многа, багата'.
88 👁