ненне. Варзула ты, усё табе нядобра! Старыя Смільгіні Воран.
ВАРЗУЛІЦЬ незак. экспр. Наракаць, скардзіцца. Цёнгля ты варзуліш і варзуліш. Хлопцы варзулілі, што я ўсё ей купляю, а не ім. Старыя Смільгіні Воран.
ВАРЛАВОКІ гл. ВІРЛАВОКІ
ВАРЛЫЖЫЦЬ незак. экспр. Крычаць, гарлапаніць. Што вы напіліся і варлыжыце. Гемзы Шальч.
ВАРОК м. памянш. да вар. Варком заварыш муку і прысалодзіш сахарам. Саланое Віл.
ВАРОНІ ЗУП м. бат. Спарыння. Вароні зуп расце ў жыце. Вострава Маст.
ВАРОНЯЧАЕ ЖЫТО н. Тое ж, што і вароні зуп. Як звяжэш того снапа з варонячым жытам, так рабый сноп. Баброўнікі Гарад.
ВАРОПАЎКА ж. заал. Рапуха. Варопаўка рые полё і сохне расценё. Міратычы Карэл. Варопаўка — жаба такая, што ў зямле. Азяраны Раг.
ВАРОТА мн. Вароты. Як з возам ехаць — аччынялі варота. ∇ Чужых варот не зачыніш — чужому не загадаеш, як рабіць. Кіралі Шчуч.
ВАРОЎКІ мн. Пчолы, якія нападаюць на чужыя вуллі. Вароўкі нападаюць і крадуць мёд. Ахрэмаўцы Брасл.
ВАРОЦЦЫ мн. памянш. Брамка. Вароццы — малыя, вароты — вялікія. Магуны Паст.
ВАРОЧАЦЦА, ВАРАЧАЦЦА, ВОРОЧАТІСЕ, ВОРОЧАТЫСЬ незак. Варочацца, пераварочвацца. Не спала, усё варочалася. Грыкені Вільн. Врачы не разрашалі варачацца. Ёдлавічы Брасл. Ныяк ны міг заснуты, всэ ворочався. Сіманавічы Драг. Вяртацца. Не захацеў варачацца. Жодзішкі Смарг. Я ш варачаюся, шкадую дзяцей. Так і не хацела, кап ён варачаўся. Крэва Смарг. Варачайся дахаты! Жылі Іўеў. Чого я вороточымусь, поіду зразу за дровыма. Сіманавічы Драг. ∇ До свого гнізда і пташка ворочаеце. Курашэва Чыж. перан. Вяртацца да мінулага, аднаўляць. Нэма што ворочатісе до того, што нэ вэрнэцце. Курашэва Чыж. Знаходзіць выйсце. Аднаго кармлю, другога б'ю, во так варачаюся. Старыя Трокі Трак.
ВАРОЧАЦЬ, ВАРАЧАЦЬ, ВОРОЧАТІ, ВОРОЧАТЫ незак. Пераварочваць. Ворочатыму гэтого мышка, а тоды пройты за ім. Сіманавічы Драг. Варочаць сена. Пашлі варочаць сена. Вострава Маст. Тэраз мы сена варочалі. Відаўцішкі Вільн. Ідзіця варочайця сена. Кіралі Шчуч. Німа калі, пайду сена варачаць. Ністанішкі Смарг. Мы варачалі сена. Жодзішкі Смарг. Ходілі всіе сіено ворочаті, коп лепш сохло. Курашэва Чыж. Поснідавшы, ворочатымо сіно, а оповдні грыбстымо. Сіманавічы Драг. Вяртаць назад. Яго назат ва-
82 👁