Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
навы да вуліцы, пашоў варазгіняючы ад рова да рова. Kypaполле Паст.; параўн. літ. varaizgytis 'хадзіць хістаючыся'; гл. і в а р ыз г а ц ь. ВАРАНЕ'Ц м, бат. Варанец. Варанец падобны да дзяругі, дзее вілачкі выпускаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Варанец, как дзеруга, толька на два вілачкі, для каров лекарства, еслі малако прападает. Рагулішкі Даўг. Варанец, як дзяруха. Варанец чалавечы ў балоці расцець. Індра Красл. ВАРАНЯ'К м. Варона. Варанякоў цэлая стая ляціць. V Вараняк калодзеся не капаў. Дзяніскавічы Ганц. ВАРАНЯ'ТКА н. Варанё. Хлапчукі дастаюць вараняткі. ГемзыШальч. ВАРАПА'Й м. асудж. Някемлівы, бесталковы чалавек. Bapanaŭ — чалавек, які кідаецца, зробя быстра — i не так як трэба. Ляціць, як eapanaŭ, не глядзіць, што ўваліцца/ ударыцца, тараплівы, бесталковы чалавек. Рыбчына Віл. BAPA'TAK ж. Toe ж, што i в а p. Як варатак закіпіць, уліваяш рашчынку, тады кроў — гэта поліўка. Магуны Паст. Варатак узлія на кроў i варыць юшнік. Быстрыца Астр. У варатак яйко ўкінь! Жодзішкі Смарг. Кап у печы зварыць, так не, ні гэты варатак. Ракаўскія Швянч. Варатак — eap. Жылі Іўеў. Глядзі, не апарся, бо гэта варатак яшчэ. Гемзы Шальч. Хацела варатку згатаваць. Ністанішкі Смарг. Вараткам мыць ніткі. Ракаўскія Швянч. Муку варатком развядзеш, хлеба кусок укінеш — i кісніць. Лайпушкі Ігн. ВАРАУНЯ' гл. ВАРЫУНЯ' ВАРАЦА'ЦЬ незак. Toe ж, што i в а н і т а в а ц ь. Hyдзіць — буду варацаць. Чычалі Швянч. Кот варацаіць — гані вон! Мярэцкія Глыб. Як nepan'e Міхал, яго варацаіць. Ракаўскія Швянч. ВАРАЦІНА' ж. Адна створка вялікіх варот. Хлопцы eaраціну ўсцягнулі на дзерава. Лісна В.-Дзв. в Ар АЧАЛДЦА гл. ВАРО'ЧАЦЦА ВАРАЧА'ЦЬ гл. ВАРО'ЧАЦЬ ВАРВО'ЛІК м. Адходы пры перагонцы смалы. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. дыял. eapea 'бруд, адходы ад бітай на бойні жывёлы' (Даль, I, 164); польск. дыял. worwol 'адходы пры перагонцы смалы', літ. varvalis тж'. ВАРЖА' ж. Рыбалавецкая снасць, верша. 3 лазы плялі І жывую рыбу лапалі — варжа называлася. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. varža тж'. ВАРЖАЛА'ПКА ж. заал. Верхаводка (уклейка). Зверху ў рэчках плавая калюшка, варжалапка. У варжалапкі тоўсценькая галоўка. Магуны Паст. Зверху плавая уклейка, калюшка, варжалапка. Быстрыца Астр. ВАРЗУ'ЛА м. i ж. зневаж. Той, хто выказвае незадаваль28а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bapatak, nepane, варанятка, варапай, варачаць, варволік, варзула, варочацца, варочаць, ўваліццаі
13 👁
 ◀  / 513  ▶