ВАР м. Кіпень. Вар — вада, як кіпіць. Груздава Паст. У пены вар кіпіць. Ахрэмаўцы Брасл. Мый галаву — загатаваўся вар. Вязынка Маладз. Спацеў, як варам аблыо. Асавец Віл. ВАФА ж. 1. Звараная кіслая страва. Вара — буракц капуста вараная. Альхоўка Навагр. Без кіслае вары чалавек галодны. Альхоўцы Лях. Нарву шчаулю, на днэ вары. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Вараная страва наогул. Вара — капуста, картофля, крупнік. Груздава Паст, ё с ц ь вара на вячэру. Граўжышкі Ашм. Вара — вараная ежа. Масілавічы Сл. Щ якой вары наварыла? Альхоўка Навагр. На ўсё вараная скажуцъ — вара. Малахоўцы Бар. Ест вара ў печы. Вялікія Баяры Шчуч. Гусіны жыр укіняш у якую вару — i вара харошая. Кіралі Шчуч. Я ніякай вары ні ем. Семежава Кап. Чы шо варыла, чы якая вара е? Сіманавічы Драг. ВАФАВА гл. ВАФЫВА ВАРАВА'ЦЦА незак. Баядца, асцерагацца. Нада варавацца яго. Варуйся яго, бо ён табе нешта устроіць. Ідзець i варуецца. Ахрэмаўцы Брасл. Наш Косця не варуецца: усе пальцы пабіў, апохлі цяпер. Ёдлавічы Брасл. Я казала яму: ужо позна, не ідзі, варуйся. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. warowac 'сцерагчы, пільнаваць'. ВАРАВА'ЦЬ незак. Думаць, меркаваць. А я яшчэ варую, ці знімуць яга з прадсядацеля? Груздава Паст.; параўн. польск. warować 'абумоўліваць, агаворваць ва ўмове'. ВАРАВГШЧА н. Частка агарода, дзе ў мінулым годзе раслі буракі i іншая агародніна. На варавішчы пасадзілі капусту. Рыбчына Віл. ВАРАЖБА' ж. Гаданне, замовы, чары. Загаворы i варожбы ў гэту [купальскую] ноч былі самыя чарадзейскія. Груздава Паст. ВАРАЖБГТ м. Знахар. У нас такіх варажбітоў не было. Жылі Іўеў. ВАРАЖБГТКА ж. Знахарка. Варажбітка некалі тут была. Мярэцкія Глыб. ВАРАЖЬГЦЬ незак. 1. Прыкмячаць, назіраць за з'явамі прыроды. Даўней людзі варажылі, калі што сеяць, а цяпер ne варожаць у калхозя i ўсё добра расцець. Кураполле Паст. 2. Прадказваць. Крутой маладзік варожыць на пагоду. Кот качаецца na зямлі — на цяпло варожыць, будзіць цёпла. Малькуны Ігн. 3. Прарочыць. Сава на радзіны варожыць. I салавей варожыць не к дабру. Лайпушкі Ігн. ВАРАЖЭ'Й м. Toe ж, што i в а р а ж б і т. Рыбчына Віл. ВАРАЖЭ'ЙКА ж. Toe ж, што i в а р а ж б і т к а. Пабягу я na гэту варажэйку, што яна адварожвае хваробу. БаброўнікіГарад. ВАРАЗГІНЯ'ЦЬ незак. Хістацца. ё н варазгіняіць ад ка
Дадатковыя словы
вараваць, варажэйка, варазгіняць, зявамі
12 👁