навічы Лаг. Каб цябе ванцач! Саланое Віл. Каб цябе ванцах хапіў! Альхоўка Навагр.
ВАНТРАБЯНКА, ВАНТРАБЛЯНЬКА, ВАНТРУБЯНКА, АНТРАБЯНКА ж. 1. Каўбаса з вантробаў. Вантрабянка робіцца з ляхкіх, цяшкіх, сэрца, касы. Асавец Віл. Вантробы вымачу шмат рас, кап крыві не было: почку, язык, лёхкія, сэрца, туды галавізну — ужо вантрабянка. Крэва Смарг. Вантрабянкі рабілі так: выбяруць нутры, звараць і пасякаяць вантробкі, сэрца, пячонкі, потым — у кішкі і ў печ. Старыя Трокі Трак. Вантрабянка рабілася с печані, жыру ўлівалі. Вялікія Нястанавічы Лаг. Вантрабляанькі зрабіла з вантробаў. Старыя Смільгіні Воран. Вантрубянку зварыла. Азяраны Раг. Антрабянкі з'ясі ў дарозе. Пацаўшчына Дзятл. Антрабянкі рабілі з печанёў. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Страўнік, начынены вантробамі. Трыбух начыніш сэрцам, лёгкімі, усімі вантробамі — і вантрабянка. Масілавічы Сл.
ВАНТРОБА, ВЭНТРОБА ж. Печань. Можа яму вантроба баліць? Хворы на вантробу. Жылі Іўеў. Балела я на гэту вантробу. Гемзы Шальч. Вантроба — гэто печань. Міратычы Карэл. Вэнтроба — гэто пэчэнь. Горск Бяроз.
ВАНТРОБЫ, ВОНТРОБЫ мн. Нутро, унутраныя органы. Вантробы — гэто печань, ныркі, каса, лёхкія. Малахоўцы Бар. Выпотрошылі все вонтробы. Горск Бяроз.
ВАНТРОПКІ мн. памянш. да вантробы. Зварыць і пасякая вантропкі. Старыя Трокі Трак.
ВАНТРУБЯНКА гл. ВАНТРАБЯНКА
ВАНЦАК гл. ВАНСАК
ВАНЦАКАВАТЫ прым. Заўзяты. Стары Свержань Стаўб.
ВАНЦАХ, ВАНЦАЧ гл. ВАНСАК
ВАНЮЧЫ, ВАНЮШЧЫ прым. Смярдзючы. Е грып ванючы, ён карабасты. Дзяніскавічы Ганц. Ванючы грыб расце ў лесе. Азяраны Раг. Багун — трава ванюшчая. Чычалі Швянч.
ВАНЯЦЬ незак. Смярдзець. Дзёгаць ваняе. Дзяніскавічы Ганц.; гл. ванёць.
ВАПЕЛЬНІЦА ж. 1. Яма, з якой бяруць вапну. Вапну бяруць у вапельніцы. Кураполле Паст. 2. Яма, дзе паляць вапну. Магуны Паст.
ВАПНА ж. 1. Вапна. Нада адгашваць вапну. Чычалі Швянч. Вапнай беляць дзерава. Жодзішкі Смарг. Вапнай печ белім. Беразіно Докш. 2. Камень (на зубах). У мяне вапна на зубах. Старыя Трокі Трак.
ВАПРОС м. Пытанне. Маю вапрос да вас. Міратычы Карэл.; параўн. руск. вопрос 'тж'.
ВАПСВА ж. заал. Аса. Вапсва — як пчала, але мнейшая ад пчалы. Быстрыца Астр.; параўн. літ. vapsva 'тж'.
84 👁