Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
з вандзідламі, І\іралі Шчуч. Закілзаць каня— вандзідлы называюцца. Крэва Смарг. Вандзідлы ў зубы каня ўложвалі. Ракаўскія Швянч. ВАНДЗГЦЬ гл. ВЭ'НДЗІЦЬ ВАНДЗО'НКА ж. Вэнджаныя мясныя гірадукты. Вандзонка — ванджоны кумпяк, кілбасы, мяса, сала. Мярэцкія Глыб. ВАНДЗО'НЫ гл. ВЭ'НДЖАНЫ ВАНДЗЭ'ЛАК м. Клунак. Вандзэлак звязала. Жодзішкі Смарг. 3 вандзэлкам на еасэля ішлі: у полку звяжа бохан хлеба, пірох, гарэлку, кумпяк. Старыя Трокі Трак. У вандзэлак увязала ўсё яга i выкінула з хаты. Стральцы Гродз. Панавязваў вандзэлкаў i пашоў з вандзэлкамі. Гемзы Шальч. Можа ў вандзэлку шкарпэткі? Пацаўшчына Дзятл. ВАНДО'ЛА ж. 1. Каляіна. Там выбіта дарога, вандолы адно там. Засецце Дзятл. 2. Выбоіна на дарозе. Вандолы naвыбівалі машынамі/ я ўпала ў гэту вандолу. Мсцібава Ваўк. 3. Глыбокая яма. Вандолы балыйыя выкапаўшы, дзе капалі торф. Граўжышкі Ашм.; параўн. польск. wqdol, wandol 'вузкі дол' (СВ, VII, 455, 478). ВАНЕ'ЦЬ незак. 1. Смярдзець. Сабака ваніць на дошч. Валынцы В.-Дзв. 2, Пахнуць. Блін ваніць содай. Валынцы В.-Дзв. ВАНЖСУУНІК, ВАНЖЭ'УНІК м. бат. Ванжоўнік, мячэўнік. Ванжоўнік — трава такая на балоце, цвіце, свіней кормяць. Нізок Уздз. У ванжоўніка зярнятыf як грачышка. Ван~ жэўнік елі ў голат. Граўжышкі Ашм. Ванжэўнік — як aip, у ванжэўніка кіяўкі растуць. Жодзішкі Смарг. ВАНІТАВА'ЦЬ незак. Нудзіць, рваць. Зноў будзе ванітаваць. Чычалі Швянч. Нешта зашкодзіла дзіцяці — ванітуе. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. польск. wymiotowac тж'. ВАНГТЫ, ВО'НІТЫ толькі мн. Рвота. На ваніты рвець. Магуны Паст. Ваніты цягалі. Гемзы Шальч. У яе ваніты былі. Вострава Мает. Кашаль як ушчанецца, аш на воніты бярэць. Нет лепшага лякарства, як сахар паліць, кап аш на eoніты брала. Груздава Паст.; параўн. польск. wymioty ваніты'. BAHCA'K, ВАНСА'Ч, ВАНЦА'К, ВАНЦА'Ч, ВАНЦА'Х м. 1. мед. Заварот кішак. Вансак у яго, жывот баліць. Альхоўцы Лях. Вансач у яго — жалудак баліць, кідаецца на зямлю. Старыя Трокі Трак. Ен хварэў, прычапіўся вансач. Ахрэмаўды Брасл. Яе хапіла балезня — ванцак. Альхоўцы Лях. Нейкі ванцак падкінецца. Вецярэвічы Пух. 2. вет. Конская хвароба. Захварэў конь, б'е вансач. Старыя Смільгіні Воран. Ванцак — конская хвароба — конь кідаецца i б'е нагамі. Рудня Астравітая Чэрв. Ванцак каня хапаяf так гавораць, а што гэто — ня ведаю. Малахоўцы Бар. V Каб цябе ванцак кінуў! Рудня Астравітая Чэрв. А ванцач цябе ведае! Вялікія Няста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bahcak, вандзоны, вандола, ванець, ванжэунік, ванцах, вэндзіць, машынаміі
11 👁
 ◀  / 513  ▶