рогам, кажуць, велькі шрам абагнала. Гэто наша карова так абганяе рогам кароў да крыві. Міратычы Карэл. 4. Акучыць. Сахой абганялі бульбу. Індра Красл. АБАГНУЦЬ зак. Сагнуць. Як канчаюць жаць, аставяць чубок жыта, абагнуць яго і хлеба пакладуць, кап ён вёўся. Дакудава Лід. АБАДАС м., АБАДЫ мн. Свежына, якую даюць суседзям або якой частуюць, калі колюць свіней. Абадас нясут, как зарэжут кабана,, кусок мяса, сала дают. Баложы Даўг. Надо, абадаў пакушаць. Абады нада сажарыць, будзім выпіць. Рагулішкі Даўг.; параўн. лат. дыял. abādas, літар. apbēdas тж'. АБАДВА, АБАДЗВА, АБУДВА, ОБАДВА ліч. Абодва. Сыны абадва прыехалі. Груздава Паст. Абадва сыны памерлі. Ракаўскія Швянч. Яны абадзва былі хлопцы. Кураполле Паст. Былі ў Мінску абудва. Маствілішкі Ашм. Его обадва хлопці в Дорогычыні. Сіманавічы Драг. АБАДЗЕНЬ гл. АВАДЗЕНЬ АБАДЗЬМУЦЦА, АБАДЗМУЦЦА зак. Успушыць (бакі). Як абадзьмецца карова, вязьмо с саломы ў ляпу ўвязваюць. Не давай канюшыны, абадзмецца карова, як абадзмулася, па зямлі качалася. Саланое Віл. АБАДРАНЫ дзеепрым. Абадраны. У ката лапа абадрана. Сакаляны Сакол. АБАДРАЦЬ зак. Зняць, злупіць (скуру). Абадралі ў цяляці скуру. Мачаск Бярэз. АБАЖАЦЬ зак. Апярэдзіць у жніве. Кап хто яе абажаў— ніколі. Стральцы Гродз. АБАЗВАЦЦА зак. Адгукнуцца. Ніхто не абазваўся ў лесе. Дзяніскавічы Ганц. АБАЗВОЛІЦЬ зак. Дапамагчы, выручыць. Абазволіла ты мяне, памагла бульбу капаць. Ухвала Круп. АБАЗМЕН гл. АБЯЗМЕН АБАЙСЦІ зак. 1. Перагнаць. Дзе добрыя жняі, абайду каждую. Крэва Смарг. 2. Абысці вакол загона, паласы поля (з плугам, бараной). Пака ён валамі раз абайдзёць, то я трычатыры разы коньмі абыйду. Швэды Вільн. 3. Узысці (пра пасаджанае, пасеянае). Як цёпла, то скора абойдзіць бульба. Ахрэмаўцы Брасл. Картошку нада пабаранаваць, ужо абашла. Індра Красл. Абысці бяду. Сваю бяду не абойдзеш, не аб'едзеш. Саланое Віл. АБАЙСЦІСЯ зак. Парабіць хатнюю работу, дагледзець жывёлу, ухадзіцца. Я ўжо абашлася, усё парабіла, лігла спаць. Лапяні Брасл. АБАКУРАЦІЦЬ зак. Прывесці ў належны выгляд. Абакурацілі хлопца, надзелі шапку, зашпілілі гузікі. Якубова Рас. АБАЛАКО н. Воблака. Абалака ходзяць па небі. Пацаўшчына Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁