Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
АБАБІЦЬ зак. 1. Выцяць. Рабёнка абабілі. Ахрэмаўцы Брасл. Ен матку абабіў. Кураполле Паст. Жонка абабіла яго. Валынцы В.-Дзв. Нейкі хлапец абабіў яе, яна плача. Жылі Іўеў. 2. Параніць, збіць скуру. Абабіў чучаланкі, як дрова сек, аж уся скура загарнулася. Дзяніскавічы Ганц. 3. Вымалаціць зерне. Як жыта абабілі, астаецца акалот. Ахрэмаўцы Брасл. Абаб'юць жыта аб зэдлік. Дванаццаць коп ільну абабіла. Аксакаўшчына Мін. 4. Ашаляваць. Абабіў доскамі хату. Граўжышкі Ашм. 5. перан. Перашкодзіць у рабоце. Вот ён мне рукі абабіў, заброў тапор i не аднёс. Вецярэвічы Пух. АБАБРАЦЬ, ОБОБРАТЫ зак. 1. Сабраць плады. Чаму сліў не абёруць? Мярэцкія Глыб. Уночы нехта абёрыць грушы, сёння хоць бы абабраць. Кураполле Паст. Там былі рас абабралі гуркі. Альхоўка Навагр. 2. Сабраць рой, жукоў. Абярэш poŭ i адзельна пасадзіш. Данілавічы Дзярж. Трэба рой абабраць у рэшато. Альхоўка Навагр. Абярэш жукоў — яны зноў ёсць. Бакшты Іўеў. 3. Зняць лупіну, абчысціць. Цыбулькі тры абёрыш. Абяры капусту i скрыты. Ністанішкі Смарг. Абёрыця бульбу, я сала нясу. Магуны Паст. Агурочак абяру. Крупіца Мін. Вараную картофлю абіраюць, старую — стругаюць. Данілавічы Дзярж. 4. Знайсці, аблюбаваць месца. Пчолы іскавалі, абабралі места i ўцяклі. Болі лятуць у лес, у дуплі. Валынцы В.-Дзв. 5. Ашукаць, аграбіць. ён у вочы патта добры, але ўсё стараецца абабраць цябе. Мсцібава Ваўк. У яго дзеньгі абабралі. Ахрэмаўцы Брасл. В войну булы іх зусім обобралы, всю одэжу забралы; алэ посля нажылы зное, Сіманавічы Драг. 6. Аб'есці, абгрызці (мяса каля касцей). Курыцу засекла, зварыла, дзеці костачкі абераць. Кураполле Паст. Будзяця косці абіраць? Дакудава Лід. Ах, кап табе вароны скабы абабралі! Кіралі Шчуч. Мнясо пооставалось на костюх, выкыну, то ворон чысто обырэ. Сіманавічы Драг. 7. Выбраць муку з жорнаў. Сходы пода обыры. Сіманавічы Драг. АБАБРЫЦЬ зак. Агаліць. Сказалі абабрыць галаву. Ракаўскія Швянч. АБАБУРЫЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць. Цябе трэба абабурыць, кап не хадзіў да іх. Граўжышкі Ашм. АБАБЭНІЦЬ зак. Абадзьмуць. Абабэніць вада, многа выпіў. Рудня Астравітая Чэрв. АБАГНАЦЬ зак. 1. Зняць, абадраць кару. Як бяроза, кару абгані, так яна твардая. Грыкені Вільн. 2. Зняць лупіну з зерняў збожжа, абшатраваць. Трэба абагнаць ячмень, як робяць велькія крупы. Старыя Смільгіні Воран. Перш ячмень трэба абагнаць, а потым змалоць на муку. Кіралі Шчуч. Вёс парылі, сушылі, лупінкі абгонюць у жорны i мелюць. Саланое Віл. У ступе вады налье, луску абгані. Беняконі Воран. 3. Зрабіць рогам шрам на скуры (пра кароў). Другая карова шмаргане
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
57 👁
 ◀  / 513  ▶