Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
X2X22X«2X2X2IXSX2XI5XўXSXSXI А АБ, АП прыназ. I з він. 1. Аб. Я білася аб зямлю, каб забіцца. Груздава Паст. Білася ап сценку. Альхоўка Навагр. Кулаком ляснець ап стол. Старыя Смільгіні Воран. Памараўca an чыгун. Дзяніскавічы Ганц. 2. Пра. Мы гаварылі аб гэтыя кросна. Груздава Паст. Аб гэта i гаворкі не было. Кіралі Шчуч. Не гаварэце мне аб весельнікаў? Новікі Гродз. Хай янсь скажа: аб яе кнігу можна пісаць. Думай аб яе, што даць піць ей. Кураполле Паст. Глядзі — у Мінску знаюць аб Ністанішках — цуда! Ністанішкі Смарг. Ап што яны гавораць? Сёмкаў Гарадок Мін. Пагаварым ап чарку гарэлкі. Лісна В.-Дзв. Пришла спрасіць ап вашу падругу. Ахрэмаўцы Брасл. Ен ап карову не думае. Паляцкішкі Воран. Ап свежыя гуркі пытала. Сакаляны Сакол. 3. За, па, праз, на прадягу. Цяпер аб запалкі не ходзяць па хатах, кап пазычыць. Паляцкішкі Воран. Аб дзень приехала. Аб ноч памёр. Вецярэвічы Пух. Ап три ночи гром ляскаў i выцяў у хату. Ап три ночи не лажыўса спаць., Дзяніскавічы Ганц. 4. На. Дай адзежу! — аб адзежу квіт дадзём на три рублі. Крэва Смарг. Ап свае гроши пражыве.Старое Сяло Зэльв. II. з месн. 1. Аб, пра. Адны аб другіх не знаюць. Паляцкішкі Воран. Аб іх німа што гаварыць. Новікі Гродз. Хто аб сваім дабрэ не ведае? Мсцібава Ваўк. Hi ап чом не думала. Дзяніскавічы Ганц. 2. Ад. Даўней страдалі аб нішчымніцы. Mipaтычы Карэл. 3. На. Цэлы дзень аб сухім сядзелі. Крэва Смарг. Аб млеку живу. Альхоўка Навагр. Жывець ап сухім, нічога не варыць. Мярэцкія Глыб.Ап картошцы ня будзя жыць. Мсці5ава Ваўк. Скаціна сыта ап траве. Альхоўка Навагр. 4. У. Я не разбіраюся аб рыбах. Ракаўскія Швянч. АБАБГЦЦА зак. 1. Адбіцца (пра посуд). Абабілася міска. Грыкені Вільн. 2. Падрацца, знасіцца (пра ніз падола адзення). Абабілася спадніца. Кураполле Паст., Лісна В.-Дзв. 3. перан. Натрудзіцца. Так абабіліся рукі, што не хочацца нічога рабіць. Вецярэвічы Пух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

x<2>x<22>x«2>x<2>x<2i>x<s>x<2>x<i5>x^>x<s>x<s>x<i
36 👁
 ◀  / 513  ▶