Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
ВАЛАКУ'ША II ж. Рыбалоўная снасць. Валакушу ўдваіх цягаюць, a брадзень — утраіх. Беразіно Докш. ВАЛАНЦА'ЦЦА незак. экспр. Бадзяцца, цягацца. Валанцуга гэты валанцаіцца na сяле. Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. valanda 'прамежак часу', польск. wat§sać si§ тж'. ВАЛА'С м. Волас. Валас у цябе прычапіўся на каўнеры. Знімі валас. Ёдлавічы Брасл. ВАЛАСАЖА'Р м. астр. Назва сузор'я Плеяды. Кучка зорак — валасажар. Даўней, як пралі чуць не да раніцыf казали ужо Валасажар на поўдні — трэба спацъ лажыцца. Азяраны Раг. ВАЛАСЕ'НЬ I м. бат. Сівец, валаснік. Валасенъ спанаваў на санажаці. Бакшты Іўеў. Валасенъ на амшарыне расце. Вецярэвічы Пух. ВАЛАСЕ'НЬ II м. мед. Ногцееда, валасенъ. У яе валасенъ на пальцы. Міратычы Карал. Валасенъ спадзіву стаў. Рыбчына Віл. ВАЛАСГНА ж. Адзін волас. Валасіна напала ў яду. Мярэцкія Глыб. Вырвала валасіну. Магуны Паст. ВАЛАСНГК м. Тое ж, што i в а л а с е нъ II. Пал'щ балеў — валаснік быў. Лісна В.-Дзв. Як валаснік быў, я скачу па хаце — так балела. Валынцы В.-Дзв. Валаснік i на нагах бываіць, яго на каласкі выліваяць — волас на волас. Kypaполле Паст. ВАЛАСЬГ мн. 1. Валасы ў людзей. У яго валасы чорныя, але валасы яго слабыя. Галасіла —аж валасы рвала. Саланое Віл. 2. бат. Рыльцы ў кукурузе. Валасы ад кукурузы пюцъ ад жаўтухі. Рыбчына Віл. ВАЛАСЯ'НКА, ВОЛОСЯ'НКА ж. заал. Пліска. Валасянкі — пташке такія, яны валаснёю конскаю акручваюцъ гняздо, некія пахожыя на пліставачку. Пацаўшчына Дзятл. Волосянка такая маленъка, сывынъка, з волысся гныздо в с. Сіманавічы Драг. ВАЛАСЯ'НЬІ прым. Зроблены з шарсцяных валаскоў. Шчотачкі да падолкаў падшываюць, яны валасяныя. Старыя Трокі Трак. ВАЛАТО'УКА ж. Высокае, пясчанае месца. Валатоўка — дзе не гарэцца, пяскаватая зямля, ядлоўчык расце. Старыя Смільгіні Воран. ВАЛАУНГЦА ж. жарт. Спакусніда, баламутка. Аміля — валаўніца, такога зяця зваявала. Талейкі Швянч. ВАЛАЦА'КА м. i ж. асудж. Валацуга. Ён валацакаf брадзяга, валочыцца па свету, дзе ён ня быў. Вялікія Нястанавічы Лаг. ВАЛА'ЦЬ незак. Клікаць, выклікаць. Трэба валацъ іх у хату. Груздава Паст. Валаюцъ сына ў апком. Дакудава Лід. Вы мяне валалі? Альхоўцы Лях.; параўн. польск. wołać 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валакуша, валанцацца, валасень, валасянка, валасяньі, валатоука, валаць, палщ, сузоря
5 👁
 ◀  / 513  ▶