Старонка 240
◀ / 513 ▶
нымі стравамі. Нас называюць бульбяшнікамі, але мы не крыўдуемся. Ракаўскія Швянч. БУЛЬВА гл. БУЛЬБА БУЛЬВАНЫ прым. Тое ж, што і бульбяны. Памый лышку ў бульванай вадзе. Номікі Бабіц. БУЛЬГОТАТІ незак. Бурліць. Вода бульготіт. Куліеш ужэ ўварывсе, бо од давна бульготіт. Курашэва Чыж.; параўн. польск. bulgotać 'тж'. БУЛЬКАЎКІ, БУЛЬКІ, БУЛЬКЫ мн. Тое ж, што і бурбалкі, 1. Булькаўкі падымаюцца—дошч вялікі будзя. Сапоцкіна Гродз. Булькі схапаюцца—дошч вялікі. Хатынічы Ганц. На воді булькы, як дошч ідэ. Сіманавічы Драг. БУЛЬМА ж. 1. Бульба. Пайду вазьму трэсак ды ў печ укіну — зварыць трохі бульмы. Новая Ніва Чэрв. Скора стануць бульму выбіраць. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Бручка. Бульма дуплянята. Пасека Ст.-Дар. БУЛЬМЕННІК м. Тое ж, што і бульбоўнік. Бульбу капаяця? — Не, бульменнік малады. Рудня Чэрв. БУЛЬМЕННЫ прым. Тое ж, што і бульбяны. Каша бульменная. Рудня Чэрв. БУЛЬМОЎНІК м. Націна бручкі. Нарві бульмоўніку свінням. Пасека Ст.-Дар. БУЛЬЦІЦЬ незак. Боўтаць. Як рыбу ловяць, нагамі бульцяць ваду ў рэчцы. Старыя Смільгіні Воран. БУМБЛІ мн. Тое ж, што і бамбулі. Бумблі ў карове на баках. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. bamblys, дыял. bumblys 'тое, што мае пукатую форму'. БУМБУЙНЕРЫ мн. пры параўн. Як бумбуйнеры. Гілі вялікія, як бумбуйнеры. Граўжышкі Ашм.; параўн. ням. Bombardierkäfer 'таракан, прусак', літ. (<ням.) bambatieras, bambatairis 'тж'. БУМБУЛІ мн. экспр. Вочы. Ён бумбулі п'яныя як вывярнуў, аш страшна стала мне. Малькуны Ігн.; параўн. літ. bumbuliai 'тж'. БУМБЫ мн. Кутасы. Да пояса прышывалі бумбы: здзесь галовачка перавязана, а там, як колакал, шырока. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. bambaliuoti 'вісець, матляцца'. БУМКАЦЬ, БУМКАТЫ незак. экспр. 1. Ціха, невыразна гаварыць. Што ты там бумкаеш пад нос, я не чую. Мсцібава Ваўк. Шо ты там бумкаіш собі пуд ныс? Сіманавічы Драг. 2. Стукаць. Нішо бумкае, можэ хто стукае в двэры. Сіманавічы Драг. БУМЧЭЦЬ незак. 1. Дзвынкаць, брынкаць. Пабітая талерка бумчыць. Саланое Віл. 2. Бумкаць. Парахнаватая гручка бумчыць і бурак дупланаваты бумчыць. Кураполле Паст. Бумчыць, забумчэла дуплянаватая брушка. Саланое Віл. 3. Тое ж, што і бумкаць 1. Ідзець і бумчыць сабе пад нос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 513 ▶