Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Кураполле Паст., Саланое Віл.; параўн. літ. bŭmčioti, bumbseti тж'. БУНАВА'ЦЬ незак. Буяніць. Ён пачаў бунаваць, бунуя, лезе біцца. Бакшты Іўеў. БУНТ м. Маток, вясло. Бунт грыбоў насушила. МасілавІДьі Сл.; параўн. ням. Bund тж'. БУНТАВА'ЦЦА, БУНТОВА'ТЫСЬ незак. 1. Хвалявацца,г перажываць, нервавацца. Я на кляне яго, а я бунтуюся. Груздава Паст. Я ўсядно бунтуюся, яна [нявестка] нічога ня poбіць. Ракаўскія Швянч. 2. Капрызіць. Нішо дытына бунтуіцьця. Сіманавічы Драг. БУНТАВА'ЦЬ незак. Бударажыць, збіваць з толку. Бацькі многа дзяцей бунтуюць. Быстрыца Астр. БУНТАНГНА ж. Блытаніна, непаладкі. / пашла ў іх бунтаніна, як той казаў. Падаўшчына Дзятл. БУНТОВА'ТЫСЬ гл. БУНТАВА'ЦЦА БУНТЭ'ЛІК м. Вязка льновалакна. Кужаль складаюць у бунтэлькі, пасярэдзіне перавязваюць, a кончыкі закручваюць— i ён не развальваецца. Рыбчына Віл. Бунтэлік часанаго лёну важыць дзесяць хунтаў. Асавец Віл.; параўн. літ. bŭntas (ням. Bund) 'сноп, ахапак', buntelis 'маленькі сноп'. БУ'НЦЩ м. памянш. Скрутак лазы. У лесе лазы нарэжа i накруця бунцікі маленькія. Масілавічы Сл.; гл. б у н т э л і к. БУ'НЬКА ж. 1. Шкляная пасудзіна, слоік. Куот побіў буньку з газом. Курашэва Чыж. 2. Гляк. Як ідэш жяты чы сіно грыбсты, то набырэш воды в бунъку. Сіманавічы Драг. 3. Бурбалка. Діеті на водіе бунькі роб'ят. Курашэва Чыж. Дошч ідэ, бунькы збыгають на воді. Сіманавічы Драг. БУНЯў м. Пухір. Як натрэш гэтай травой, то схваціцца буняк на целе, бо апячэш ці вадою апарыш, паўсхватваюцца бунякі. Дзяніскавічы Ганц. БУОТМЭ, БУОТМЭЖЭ, БІТМА выкл. Далібог. A забожысе, што правду говорыш?—буогмэ, правду говору. Буогмэжэ, правда. Курашэва Чыж. Бігма, шо стэ правда. Радастаў Драг. БУОК гл. БОК БУ'ПКА ж. Дробная бульбіна. Картошка ніколі насення не звядзе — хоць бупка ды будзя. Рудня Астравітая Чэрв. БУ'РА ж. 1. Буран, віхор. Такая бура, што ўсё ляцела. Старыя Трокі Трак. А потым як узнялася бура. Темзы Шальч. Бура пананосіла пташак i арол быў. Альхоўцы Лях. Бура паласою ішла, крышы зносіла, разрушала зданье. Дзяніскавічы Ганц. Бура пранеслася — бураломы ў лесі. Хатынічы Ганд. 2. пры параўн. Як бура — быстрая. Яго жонка, як бура. Граўжышкі Ашм. БУРАВА'ЦЬ незак. Свідраваць. Свярдло буруя. Малахоўды Бар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бунтавацца, бунтаваць, бунтоватысь, бунцщ, бунька, бураваць, робят
4 👁
 ◀  / 513  ▶